От докшицкого браконьера убежали деньги через сети

  Рыбак-аматар з вёскі Вешняе траціць час на дробязі не прывык. Таму манатоннае баўленне часу з вудай ля берага яму падалося неапраўданым і ён рызыкнуў згуляць з Законам па-буйному.

   Ліпеньскім ранкам, узброіўшыся трыма стаўнымі рыбалоўнымі сеткамі, рушыў да возера Сэрвач. Улоў узнагародзіў за патрачаны адрэналін: у сеткі трапіла 30 ляшчоў, 7 акунёў, 10 краснапёрак, 17 гусцяр, агульная вага якіх склала 5 кілаграмаў. Аднак цешыцца ўдачай  рыбаку выпала не доўга – на берагу яго чакалі супрацоўнікі РАУС. Яны былі не намераны раздзяляць з браканьерам яго радасць і перадалі інфармацыю аб затрыманым у Бягомльскую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Суд Докшыцкага раёна аштрафаваў рызыканта на 2 мільёны рублёў па частцы 1 артыкула 15.35 Кодэкса адміністрацыйных  парушэнняў Рэспублікі Беларусь  і прымусіў пакрыць шкоду, нанесеную прыроднаму асяроддзю, на суму 4 760 000 рублёў. Забаронных прылад рыбнай лоўлі браканьер таксама пазбавіўся.

Таццяна СТАДОЛЬНІК .

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *