Вся трудовая биография Владимира Андриевского связана с работой на полях ОАО «Барсучанка» Докшицкого района

З Уладзімірам Андрыеўскім мы сустрэліся ў апошні дзень, калі ішла ўборка кукурузы. На магутным “Беларусу” механізатар перавозіў здробненую масу з поля да сіласнай траншэі. Як заўсёды, размерана, але хутка падруліў да пункта прызначэння і падняў кузаў. Сціпла ўсміхнуўся нам і стаў расказваць:

– Працую, як заўсёды. Сярод работ не выдзяляю любімую і не любімую. Лічу, што ў сельскай гаспадарцы нельга размяркоўваць работы на галоўныя і пабочныя. На канчатковы вынік працуюць усе. Магу прывесці некалькі прыкладаў. Не паспелі вывезці арганіку – значыць не падкармілі ўгнаеннем глебу. Не ачысцілі хлявы ад гною – не стварылі належныя ўмовы для ўтрымання жывёлы. Урэшце, гэтыя недаробкі адлюструюцца на ўраджайнасці, прывагах, надоях. Я гэта добра разумею і стараюся з аднолькавым стараннем працаваць на кожным адведзеным мне ўчастку. Мяняю прычапныя агрэгаты, у час жніва саджуся на зернеўборачны камбайн.

Дарэчы, Уладзімір Пятровіч неаднойчы выходзіў у лік камбайнераў-тысячнікаў. Працуе са “сваімі памочнікамі” – такім чынам прывучае да працы, вучыць механізатарскай справе сыноў. 

Сёлета добра падкормленая кукуруза ў ААТ “Барсучанка” дала самы высокі паказчык ураджайнасці. На круг бралі па 333 тоны, у той час, як у сярэднім па раёне – 250 цэнтнераў. Стаяла задача своечасова, а значыць, да маразоў, каб не страціць раслінны бялок, скасіць, здрабніць і закласці ў траншэю зялёную масу на кансерваванне. Дзякуючы такім механізатарам, як Андрыеўскі, з пастаўленай задачай справіліся. З 300 гектараў сабралі 10009 тон.

                      ***

Дошка гонару, якая ў хуткім часе з’явіцца ў канторы ААТ “Барсучанка” (яе новы будынак пакуль аздабляецца), змесціць партрэты васьмі перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці дзвюх галін. Сярод іх, як лепшага механізатара гаспадаркі, будзе і партрэт Уладзіміра Пятровіча Андрыеўскага.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: У.П. Андрыеўскі спыніў свой  трактар на хвілінку.

Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *