Акция «Милосердие» прошла в Ситцевском отделении круглосуточного пребывания пожилых

Людзі пажылога ўзросту, якія знаходзяцца ў аддзяленнях кругласутачнага прабывання ў аграгарадках Сітцы і Крулеўшчына, а таксама пацыенты сацыяльных ложкаў Валкалацкай бальніцы акружаны пастаянным клопатам і ўвагай. У рамках правядзення акцыі “Міласэрнасць”, якая праходзіць у нашым раёне, работнікі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Л.А. Ардынская і Н.А. Янкавіч, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама – В.А. Красоўская, а таксама сакратар раённага Савета ветэранаў М.Ф. Аўтух наведаліся ў гэтыя ўстановы, пагутарылі з пажылымі грамадзянамі пра іх мінулае і сённяшняе жыццё, пацікавіліся  самаадчуваннем і агульным настроем, пастараліся зняць у старых трывогу, эмацыянальнае напружанне, калі ў каго такія адчуванні былі, і ўвогуле – павысіць іх жыццёвы тонус.

 Для пажылых людзей вучнямі школ былі арганізаваны канцэрты мастацкай самадзейнасці, у Крулеўшчынскім аддзяленні кругласутачнага прабывання выступаў народны ансамбль “Раніца” Докшыцкага гарадскога Цэнтра культуры.

Гучалі песні – і ўсмешкі асвятлялі твары дзядуляў і бабуль. Кожны нумар канцэртнай праграмы яны суправаджалі шчырымі апладысментамі.   У бліжэйшыя дні падобныя сустрэчы з пацыентамі сацыяльных ложкаў будуць праведзены ў Бярозках і Беразіно.

Л. Ардынская,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *