Мюзикл на сцене Докшицкой школы искусств

Самымі першымі сустрэліся з Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі  казачнымі героямі навучэнцы Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў. 20 снежня адбылася прэм’ера мюзікла «Час рабіць цуд». У госці да дзяцей прыйшоў стары Новы год разам са сваім сімвалам Драконам. Ён рыхтаваўся перадаць эстафету Новаму году, але ўзнікла перашкода ў выглядзе  Снежных баб. Яны вельмі стараліся не дапусціць навагодняга свята, але на дапамогу прыйшлі сняжынкі, маленькія жвавыя гномікі (на здымку). Дзякуючы ім, Новы год з Дзедам Марозам  і Снягуркай своечасова трапілі на свята.

У музычнай пастаноўцы прынялі ўдзел лепшыя выхаванцы інструментальнага і харэаграфічнага аддзяленняў. Яны доўга рэпеціравалі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Святланы Яцына і Вольгі Кішулька песні і танцы, каб атрымаўся сапраўдны музычны спектакль. Да такога жанру, як мюзікл, школа мастацтваў звярнулася ўпершыню, і хаця ён даволі складаны для пастаноўкі, прэм’ера, трэба сказаць, удалася. Спектакль атрымаўся яркім, музычным, відовішчным.

Яго з задавальненнем паглядзелі яшчэ і маленькія гледачы на дабрачыннай ёлцы.

Тэкст і фота Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *