Зимняя сказка в Барсуках Докшицкого района

Вось ужо тры тыдні ездзіць моладзь з райцэнтра і іншых населеных пунктаў раёна ў Барсукі, каб сфатаграфавацца на фоне казачных персанажаў, што стаяць ля мясцовай школы.

Сапраўдную казку стварылі настаўнікі  разам з вучнямі. Напрыклад, металічную арку на ўваходзе ў школу зрабілі старшакласнікі пад кіраўніцтвам Сяргея Паўлавіча Лісіцы. Яе абвілі яловымі лапкамі, павесілі гірлянды, якія ў начны час пераліваюцца рознакаляровымі агнямі. Навагодняя казка не можа абысціся без прывычных для ўсіх вобразаў Дзядулі Мароза і Снягурачкі. Іх вылепілі са снегу, “апранулі” з дапамогай фарбаў у сінюю і чырвоную футры, дзядулевай унучцы надзелі на галаву хрустальную карону. Побач з імі паставілі снегавіка, які атрымаўся вясёлым і жвавым. А на лаўку «запаўзла» змяя – сімвал 2013 года. Працавалі над ёй завуч Антаніна Іванаўна Стадольнік з дзецьмі. Вялікая і цікаўная кобра высока падняла сваю галаву і з хітрынкай у вачах пазірае на тых, хто ідзе па алейцы ў школу. Дарэчы, нават алея ў гэты перыяд набыла новы выгляд. Яе зрабілі з маленькіх сасонак, а пад кожную  пасадзілі ледзяныя грыбы. Тут і баравікі з рудымі галовамі, і падасінавікі ў рабінавых шапках. Іх “вырошчваннем” займаліся вучні пачатковых класаў са сваёй настаўніцай Ірынай Лявонцьеўнай Андрыеўскай.

На спартыўнай пляцоўцы можна было сустрэцца з яшчэ большай колькасцю казачных персанажаў. Над стварэннем ледзяной казкі працавалі вучні Барсукоўскай сярэдняй школы разам з педкалектывам і адміністрацыяй.

Ранішнікі і вечары з нагоды Новага года прайшлі з уручэннем салодкіх падарункаў ва ўсіх класах.

В. СІДОРКІНА,
псіхолаг школы.

Комментарии:

Один комментарий для “Зимняя сказка в Барсуках Докшицкого района

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *