Латвийской делегации понравились условия жизни в Крулевщизненском отделении круглосуточного пребывания престарелых

IMG_0415
Падчас прыезду на гэтым тыдні дэлегацыі з горада Балві ў наш раён яе члены ў ліку іншых прадпрыемстваў і ўстаноў наведалі і аддзяленне кругласутачнага прабывання састарэлых грамадзян, што знаходзіцца ў аграгарадку Крулеўшчына.

– Тым, што яны ў нас убачылі, былі прыемна ўражаны, – гаворыць дырэктар ТЦСАН Марыя Курдзека. – Адразу звярнулі ўвагу на ўнутранае афармленне памяшкання, якое падалося ім вельмі шыкоўным, на абсталяванне. Выказвалі сваё захапленне ўтульнасцю ў пакоях, чысцінёй і парадкам. У ліку станоўчых момантаў адзначылі наяўнасць санвузла з душам, умывальнікаў. Рабілі для сябе нават здымкі, у прыватнасці, фатаграфавалі шторы на вокнах, што спадабаліся ім сучасным выглядам. Як самі прызналіся, у іх установы такога тыпу маюць больш сціплы выгляд.

У час гутаркі Марыі Аляксееўны з членамі дэлегацыі высветлілася, што не толькі ўмовы пражывання нашых пажылых выйграюць у параўнанні з тымі, у якіх праводзяць сваю старасць латышскія грамадзяне. Ёсць яшчэ розніца і ў сродках, што на іх затрачваюцца. У Балві, напрыклад, калі ў састарэлых бацькоў ёсць дзеці, то незалежна ад таго, дзе яны пражываюць: удалечыні ад сваіх бацькоў або па адным і тым жа месцы жыхарства, затраты на ўтрыманне насельнікаў гэтай установы нясуць яны. У нас жа асноўныя клопаты на гэтыя мэты ўзяла на сябе дзяржава. Свае пенсіі бабулі і дзядулі таксама ўносяць у гэтую скарбонку.

Анна ЖОЎТКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *