Весеннее обострение: готовим оружие


sunlight

Мяркуючы па статусах у сацсетках і шматлікіх рэпліках грамадзян, усе адчайна чакаюць вясну. Засталося ўсяго нічога, аднак ці можа кожны сказаць, што гатовы да адваротнага боку “вясенняга медаля”: дэпрэсіі, усплёскаў агрэсіі, павышанай трывожнасці і ўзбуджальнасці – усяго таго, што называюць вясеннім абвастрэннем. Што гэта за паняцце, ад чаго ўзнікае і як яму процістаяць, наша размова з псіхолагам ТЦСАН Наталляй Янковіч.

– Па якой прычыне ўзнікае вясенняе абвастрэнне?

– Вясна – гэта пара бурлення, ажыўлення, перабудовы не толькі для прыроды, але і для ўнутранага стану чалавека. Таму пад уздзеяннем знешняй экспрэсіі людзі не паспяваюць спраўляцца з пачуццямі, могуць стаць агрэсіўнымі, раздражняльнымі, нервовымі, не могуць знайсці сабе месца. На такі стан уплывае і тое, што зімой ежа не была багатая вітамінамі і што сілы, як фізічныя, так і маральныя, слабеюць: здаецца ўжо хораша і цёпла, а да водпуску яшчэ далёка. Да ўсяго далучаюцца і сезонныя перапады ў атмасферы, калі зіма змагаецца з вясной, скача ціск – гэта аказвае дэстабілізуючае ўздзеянне на арганізм.

– Хто найбольш падвержаны такому ўздзеянню?

– Цяжэй перажываюць вясну чуллівыя людзі, якія залежны ад эмоцый. Часцей гэта жанчыны.

– Ці магчыма папярэдзіць вясенняе абвастрэнне?

– Самае галоўнае – памятаць, што хандра баіцца аптымістаў. Старайцеся сканцэнтравацца на прыемных момантах, усміхайцеся, адганяйце сумныя думкі. Не сядзіце на месцы, актыўна праводзьце час, слухайце вясёлую музыку. Звярніце ўвагу на харчаванне: ужывайце больш фруктаў і агародніны, зяленіва, піце чыстую ваду – гэта жыццёвая энергія кожнага чалавека. Накіруйце свой эмацыянальны паток на тое, каб палюбіць сябе і ўсіх, хто побач, радуйцеся кожнай прыемнай дробязі і зразумееце, што кожны дзень іх становіцца ўсё больш.

– Дзякую за парады.

Гутарыла Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *