Россия, Украина, Беларусь, вместе мы — Святая Русь

urb

28 ліпеня праваслаўны свет успамінаў вялікага князя Уладзіміра, які выбраў праваслаўе ў якасці дзяржаўнай

рэлігіі. Сёлета адзначаецца 1025 год з таго часу, як хрысцілася Русь. Урачыстасці з нагоды вялікай даты пачаліся ў суботу ва Украінскай сталіцы. У Кіеве на святкаванні прысутнічалі Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, а таксама кіраўнікі праваслаўных цэркваў з Расіі, Беларусі, Сербіі, Грузіі, Балгарыі.
У Мінск прыбыў спецыяльны цягнік з вялікай хрысціянскай святыняй – крыжам апостала Андрэя Першазваннага. Яго прывезлі з Украіны іерархі ўсіх 15 памесных цэркваў разам з Патрыярхам Кірылам. Прама з Прывакзальнай плошчы Крыж завезлі ў храм Андрэя Першазваннага, куды зараз прыходзяць веруючыя. У Мінску святыня будзе да 2 жніўня, затым зноў вернецца ў Грэцыю. Адбылася сустрэча Патрыярха з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, духавенствам Беларускага экзэрхата.
У Докшыцкай праваслаўнай акрузе аб святочнай даце ў нядзелю абвясцілі званы ўсіх праваслаўных храмаў. Прайшлі святочныя літургіі. Святлом вялікай даты будзе асвечана святкаванне 100-годдзя царквы

вялікапакутніка Георгія Перамоганосца ў Сітцах. Яно пачнецца сёння ў 18 гадзін з вячэрні, акафесту, малога асвячэння вады. 1 жніўня ў 8.00 адбудзецца ютрань. На святую літургію ў 10.00 прыбудзе з Полацка Уладыка Феадосій.

У 988 годзе вадой і духам была асветлена Руская зямля. З цягам часу святло гэтага Хрышчэння распаўсюдзілася ад Балтыкі да дальняга Усходу, ад паўночнага мора да пустынь Сярэдняй Азіі. Гэта стала магчыма таму, што з мноства плямёнаў у Кіеўскай купелі нарадзіўся набожны і моцны хрысціянскі народ. З дапамогай Божай ён змог прайсці праз усе гістарычныя нягоды, выпрабаванні, выстаяць і пабудаваць сваю ўласную хрысціянскую цывілізацыю.
Дваццаць пяць год таму святкаваннем 1000-годдзя Хрышчэння русічаў у водах Дняпра быў пакладзены пачатак духоўнаму ўваскрэшанню Рускай зямлі. У той час сотні тысяч, а затым – мільёны людзей пачалі разумець, што ўсе яны, па задуме Творцы і па слову Апостала, не “масы”, а “суграмадзяне святым і свае Богу”. У гэтыя дні Праваслаўная Царква ўпершыню за семдзесят год, на працягу якіх яна літаральна выжывала, атрымала магчымасць ва ўвесь голас звярнуцца да ўсіх і да кожнага і размаўляць з суайчыннікамі на сваёй мове – мове
Евангелія і міласэрнасці, прымірэння і любві, гістарычнага аднадумства і агульнанароднай аднадушнасці.
Гісторыя Айчыны зноў ступіла на хрысціянскі шлях. За 25 год, якія прайшлі з юбілейнага 1988 года, непазнавальна змянілася жыццё людзей і краіны. Душа народа знайшла ператварэнне праз малітву і пакаянне за справы, якія недастойны хрысціянскага звання. Каб пазбегнуць у далейшым бяспеку раздзялення, захаваць адзінства, якое дасягнута за 25 год адраджэння Святога Праваслаўя, трэба ўсім людзям і Царкве імкнуцца “захаваць адзінства духу ў саюзе міра”.
Гісторыя прадэманстравала, што менавіта Праваслаўе з’яўляецца самай тонкай і ў той жа час самай моцнай ніткай, якая звязвае народы. Таямніца гэтага адзінства знаходзіцца ў глыбіні тысячагоддзяў чалавечай гісторыі. Ні межы, ні прасторы, ні воля асобных людзей не ўладны над вялікай і непераадольнай сілай: над духоўным і малітоўным адзінствам святых угоднікаў Божых, якія пакінулі чалавецтву ў спадчыну адзіную Хрыстову Царкву.
Ф. ПАЛАЧАНІН
.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *