Докшицкие новости для молодёжи

6bcf84188e88“Выток” запрашае зноў!

Адной з візітных картак райкама ГА “БРСМ” ужо на працягу некалькіх гадоў з’яўляецца валанцёрскі палатачны лагер “Выток”. Ён прываблівае рамантыкай палатачнага жыцця, штовячэрнімі пасядзелкамі ля кастра, адчуваннем самастойнасці пры вырашэнні бытавых пытанняў, якіх, пры ўмовах жыцця ў палатках на лясной паляне, хапае, і, безумоўна, магчымасцю завесці новых сяброў і знаёмых. Па інфармацыі першага сакратара райкама ГА “БРСМ”, з канца мая вядзецца запіс усіх жадаючых пабываць у лагеры “Выток”. Зрабіць гэта можна, прыйшоўшы ці патэлефанаваўшы ў райкам па нумары 2-11-04. Дата правядзення лагера будзе вызначана крыху пазней з улікам спрыяльных умоў надвор’я.

     Завяршаецца рэгістрацыя на ЦТ

Да 1 чэрвеня ўключна ў гэтым годзе ідзе запіс на цэнтралізаванае тэсціраванне для ўдзелу ва ўступнай кампаніі ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі. Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні ў рэзервовы дзень пройдзе з 27 чэрвеня па 1 ліпеня.
Абітурыенты могуць прайсці іспыты па беларускай і рускай мовах, грамадазнаўстве, біялогіі, матэматыцы, гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі навейшага часу, хіміі, фізіцы, замежных мовах і геаграфіі. Рэзервовым днём для правядзення цэнтралізаванага тэсціравання стане 5 ліпеня.

У чэрвені пройдуць выпускныя вечары

У гэтым годзе ў нашым раёне для 263 дзевяцікласнікаў і 153 адзінаццацікласнікаў пройдуць экзаменацыйныя іспыты. За курс базавай школы яны будуць доўжыцца з 3 па 12 чэрвеня, а за курс сярэдняй школы – з 2 па 11 чэрвеня згодна з графікамі. Выпускныя ўрачыстасці, афарбаваныя гукамі школьнага вальса, пройдуць для адзінаццацікласнікаў ва ўстановах адукацыі 11 чэрвеня.

Турзлёт чакае ўдзельнікаў

Традыцыйны турыстычны злёт каманд працоўных калектываў у гэтым годзе будзе праводзіцца з 20 па 22 чэрвеня на беразе возера Медзазол. Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама заклікае ўсе арганізацыі да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемстве.

Наталля СТАШЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *