Сельские хозяйства Докшиччины набирают темпы

корова   Сёлетняя ранняя вясна, сонца і дажджы стварылі ўмовы для добрага росту траў. Пашы ў гэтым годзе асабліва там, дзе іх своечасова падкармілі, выдатныя. Каровы, якіх выгналі ў поле ў першай дэкадзе красавіка, удзячна плацяць малаком. І хаця ва ўсіх гаспадарках раёна валавая вытворчасць прадукцыі адразу павялічылася, як заўсёды, ёсць калектывы перадавыя і адстаючыя. Нагадваюцца словы начальніка райсельгасхарчу Наталлі Бортнік: “З малаком будзе той, хто своечасова выгнаў кароў на пашу”. І калі за першы квартал бягучага года валавая вытворчасць складала каля 87 працэнтаў да адпаведнага мінулагодняга ўзроўню, то па стане на 27 мая яна дайшла да 95 працэнтаў. Лідарства ў гэтым кірунку трымае ААТ “Замастачанскае”, дзе на названую дату было надоена 103,6 працэнта, а сярэдні надой ад каровы складаў 16 кілаграмаў малака. Прададзена яго дзяржаве 106 працэнтаў да ўзроўню 2013 года. Павялічылі рэалізацыю малака таксама ААТ “Барсучанка” (115,2 працэнта да мінулагодняга ўзроўню), СГФ “Бягомльскі” (106,9 працэнта), ДП “АграСітцы” (104,8 працэнта). Пры сярэднераённай таварнасці 90,1 працэнта, у СГФ “Бягомльскі” яна складае 94,2, ААТ “Барсучанка” – 93,5, КУП “Докшыцкі” – 90,9 працэнта.
Перыяд вялікага малака яшчэ наперадзе, але ўжо сёння палове сельгаспадарак раёна трэба набіраць тэмпы, каб валавая вытворчасць малака не толькі выйшла на мінулагодні ўзровень, а значна яго пераўзышла. Пашавае ўтрыманне жывёлы – найбольш танны і лёгкі перыяд папаўнення грашовымі сродкамі казны прадпрыемства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *