Докшицкие работники культуры поделились планами на лето

Вольны час моладзі – тэма вельмі актуальная сёння. Ёй удзяляюць шмат увагі ўсе службы раёна, а асабліва тыя, у чые абавязкі непасрэдна ўваходзіць арганізацыя розных мерапрыемстваў не толькі для маладога пакалення, але і кожнага з нас.

Чарговае пасяджэнне савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама праходзіла менавіта ў рамках гэтай тэмы. Культработнікі сабраліся ў ГЦК, каб вырашыць, як і чым заахвоціць моладзь у перыяд летніх канікулаў. Асаблівай увагай закранулі вольны час дзяцей, якія знаходзяцца на ўліку ў сацыяльна небяспечным становішчы і стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.
Найбольш распаўсюджанымі формамі работы з дзецьмі і падлеткамі па-ранейшаму застаюцца конкурсныя, забаўляльна-гульнявыя, пазнавальныя мерапрыемствы. Практычна ўсе клубныя ўстановы павялічылі колькасць праграм і разнастаілі формы і метады работы (асабліва Докшыцкі ГЦК, Сітцаўскі, Параф’янаўскі СДК, Крулеўшчынскі цэнтр культуры і вольнага часу). Для таго, каб авалодаць большай колькасцю ўдзельнікаў мерапрыемстваў, трэба ўкараняць інавацыйныя рашэнні, выкарыстоўваць незвычайныя формы традыцыйных праграм. Новыя ідэі, тэмы, назвы – усё гэта прываблівае гледачоў.
Прысутным была прапанавана праграма летняга чытання “Хто не любіць лета? Лета любяць усе”, якую паказала Докшыцкая дзіцячая бібліятэка (на здымку). Пасля ўдзельнікаў мерапрыемства запрасілі ў к/з “Іскра”, дзе прадэманстравалі новую форму работы з падлеткамі, якая была праведзена ў выглядзе квэст-гульні.
Наступная кропка выязнога пасяджэння – агр. Барсукі, дзе Барсукоўскія сельская бібліятэка і СДК прадэманстравалі свае праграмы баўлення вольнага часу моладдзю.
Завяршылася сустрэча культработнікаў прэзентацыяй работы Парплішчанскага СДК. Месца для падвядзення вынікаў абрана невыпадкова. Не так даўно і клуб, і бібліятэка ў Порплішчах размясціліся разам ва ўтульным і прасторным будынку. У СДК працуюць восем фарміраванняў, шэсць з якіх – дзіцячыя. У час мерапрыемства праходзілі майстар-класы па некалькіх відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Быў паказаны лялечны тэатр. Фальклорны калектыў прадставіў на суд гледачоў народны абрад “Юр’е”. А дзеці прадэманстравалі сваё вакальнае майстэрства.
Пры падвядзенні вынікаў работы ўстаноў культуры ў летні перыяд 2013 года выявілася, што 67 працэнтаў ад агульнай колькасці арганізаваных мерапрыемстваў складаюць праграмы для дзяцей і моладзі. Чытачамі бібліятэк раёна ў гэты час сталі больш за пяць тысяч дзяцей, а гэта 88 працэнтаў ад усяго дзіцячага насельніцтва.

Тамара Альшэўская

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *