Помощнику Докшицкого прокурора новая должность приносит радость

День Победы Бегомль 003 ум

Памочнік пракурора юрыст 2 класа Н.А. Піскуновіч.

Пракуратура – гэта тая інстанцыя, куды чалавек можа звярнуцца, палічыўшы, што яго правы і законныя інтарэсы якімсьці чынам ушчэмлены. Вядучая роля пракуратуры ў справе аднаўлення справядлівасці неаспрэчная. Гэта яе работнікі ажыццяўляюць нагляд за выкананнем заканадаўства і законнасцю ва ўсіх сферах. З пачатку года пракуратурай раёна праведзена 15 праверак.

Па іх выніках унесена 28 прадстаўленняў, вынесена 42 прадпісанні, апратэставана 7 незаконных пастаноў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, адменена 3 незаконныя рашэнні службовых асоб, 52 грамадзяніны і службовыя асобы папярэджаны аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства.

Па ініцыятыве пракурора да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 62 чалавекі, да адміністрацыйнай – 15. Тры грамадзяніны прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму больш за 4700 тысяч рублёў. У суд заяўлена 25 іскавых заяў, па выніках разгляду якіх 5 грамадзян прызнаны абмежавана дзеяздольнымі, 2 – нядзеяздольнымі, з 17 спагнана страт на суму больш за 106 тысяч рублёў. Падтрымана абвінавачванне па 52 крымінальных справах, прынята да разгляду 48 грамадзянскіх спраў.

Калектыў аператыўных работнікаў пракуратуры раёна, які ўзначальвае пракурор Сяргей Куратнік, невялікі. Нядаўна ён папоўніўся яшчэ адным супрацоўнікам — Наталляй Піскуновіч. У абавязкі новага памочніка пракурора ўваходзіць агульны нагляд за дзейнасцю суб’ектаў гаспадарання і работа з непаўналетнімі. Па словах калег, малады актыўны супрацоўнік вызначаецца прынцыповасцю і добра ведае сваю справу.

Сама ж Наталля, па яе словах, яшчэ да сённяшняга дня адчувае вялікую радасць ад таго, што пракурор раёна запрасіў яе ў сваё ведамства. Яна заўсёды марыла быць юрыстам. Да сваёй мэты ішла ўпэўнена і ўпарта. Закончыла факультэт кіравання і права спачатку ў інстытуце, потым у акадэміі кіравання. Практычны вопыт, які ў юрыспрудэнцыі з’яўляецца бясцэнным, набывала ў судзе, дзе пачынала справаводам. Потым была кансультантам суда, судовым выканаўцам, старшым судовым выканаўцам.

Зараз вельмі задаволена тым, што кожны новы дзень прыносіць ёй сустрэчы з рознымі людзьмі і разгляд розных сітуацый, дазваляе пранікнуць ва ўсе сферы чалавечага жыцця, убачыць усе праблемы і памылкі. Гэта добрая школа, каб не зрабіць сваіх. Агульныя інтарэсы з мужам, у тым ліку і службовыя, бо Аляксандр працуе ўчастковым інспектарам, таксама дапамагаюць маладому работніку ў прафесійным станаўленні.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *