Работать на положительный результат планируют в Докшицком районе

   рукадзельніца 727Такая задача перад кіраўнікамі і спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў на калегіі райсельгасхарчу ставілася ў чарговы раз. Прайшла нарада з удзелам старшыні райвыканкама Алега Пінчука. Вяла яе начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Наталля Бортнік.

   Ад узроўню вытворчасці прадукцыі і якасці пры яе рэалізацыі залежыць фінансавы рэзультат, эканамічная стабільнасць прадпрыемства. Аднак па выніках работы за студзень-красавік 2014 года было выраблена валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі на суму 63,8 мільярда рублёў, тэмп росту да мінулага года пры заданні 106 склаў толькі 87,5 працэнта.

   Недабралі 9,1 мільярда рублёў, а гэта ў пераводзе на малако 2987 тон альбо 105 працэнтаў да атрыманага ў красавіку. Ніводная сельгасарганізацыя не забяспечыла выкананне прагнозных паказчыкаў. Не дасягнулі ўзроўню мінулага года восем гаспадарак з дзесяці. Самы нізкі тэмп росту ў ДП “АграСітцы” і “АграБераснёўка”, КУСГП імя Чэрныша, КУП “Докшыцкі”. Толькі дзве гаспадаркі, а гэта ААТ “Замастачанскае” і СГФ “Бягомльскі”, перавысілі ўзровень вытворчасці за аналагічны перыяд 2013 года. І толькі ААТ “Замастачанскае” спрацавала з прыбыткам.рукадзельніца 740

   Валавая вытворчасць малака па раёне за чатыры месяцы бягучага года склала 10889,5 тоны ці 85,3 працэнта да ўзроўню папярэдняга. Найбольшае адставанне назіраецца ў КУСГП імя Чэрныша, ДП “АграБераснёўка” і “АграСітцы”, КУП “Докшыцкі”. Зніжэнне рэалізацыі малака дапушчана васьмю сельгасарганізацыямі з дзесяці. Таварнасць за названы перыяд склала 87,9 працэнта.

На калегіі райсельгасхарчу, практычная частка якой прайшла на базе СГФ “Бягомльскі” ААТ “Віцебскдрэў”, была звернута ўвага галоўных ветурачоў, заатэхнікаў, інжынераў, аграномаў і эканамістаў на нарыхтоўку якасных і ў дастатковай колькасці травяных кармоў. Дажджы і сонца спрыялі росту траў. Надышоў перыяд корманарыхтоўкі. Яго адкрыў сельгасфіліял. А пачалася чарговая палявая кампанія з падкосу пашаў і ўчасткаў канюшыны, якую запланавалі пусціць на насенныя мэты. Ля вёскі Ваўча была сканцэнтравана вялікая колькасць тэхнікі. Роўнымі тоўстымі пракосамі ляжала ўжо падвяленая бялковая культура. Поле аж блішчэла ад рулонаў, запакаваных у поліэтыленавую плёнку. Гэты метад нарыхтоўкі высакаякасных травяных кармоў выпрабавалі таргунянскія жывёлаводы. Пры правільна вытрыманай тэхналогіі нарыхтоўкі і захавання корм ва ўпакоўцы адпавядае высокаму класу якасці. Бягомльскія хлебаробы пазычалі агрэтат у суседзяў, купілі неабходны матэрыял і прыступілі да нарыхтоўкі па-новаму. Да справы падышлі па-гаспадарску і спадзяюцца на тое, што жывёла будзе забяспечана на зіму кармамі, якія дазволяць значна павялічыць вытворчасць малака і мяса.

рукадзельніца 709
Адным са складаемых поспехаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі з’яўляецца правільнасць утрымання жывёлы. Ферма “Ваўча”, дзе вырошчваюць бычкоў, у асноўным адпавядае патрабаванням тэхналогіі. Зроблена выгульная пляцоўка з кармушкамі для травяных кармоў, солі, мелу. Пастаўлены ёмістасці з вадой. У памяшканні наладжана механічнае гноевыдаленне, зроблены бягучы рамонт. Прыемна адзначыць, што прыфермская тэрыторыя аздоблена кветнікамі, а наваколле акультурана. Там, дзе да нядаўняга часу валялася ламачча, стаялі парослыя бур’янам межы ад закінутых прысядзібных надзелаў, раскінулася гладкае поле, засеянае культурнай расліннасцю.

рукадзельніца 710 Прыкладам узорнага навядзення парадку ў памяшканні і на прыфермскай тэрыторыі на працягу дзесяцігоддзя з’яўляецца ферма “Бабцы”, калектыў якой узначальвае апантаны сваёй справай Казімір Шпэт. Тут не проста чыста, а ўтульна і прыгожа. Удзельнікі выязной калегіі прайшлі праз цялятнік, дзе ўтрымліваецца дагледжаны маладняк, а таксама праз кароўнік, адкуль выгналі дойны статак і ўжо падрыхтавалі памяшканне да стойлавага ўтрымання жывёлы. Яно вычышчана, пабелена, зроблены бягучы рамонт.

Каровы пасвяцца на шматкампанентнай пашы, дзе трава падкошана, дарэмна не марнуецца. У клетках – вада і ўсё тое, што патрэбна жывёле. Ёсць на полі і малакаправод, пра які газета пісала неаднойчы. Такіх “дзівосаў” на пашы не мае ніводная другая сельгасарганізацыя, а, як гаварылі між сабой кіраўнікі, зрабіць так нескладана любому. Галоўнае – захацець аблегчыць працу даяркам.

На пасяджэнні калегіі гаварылі пра недахопы ў арганізацыі пашавага ўтрымання жывёлы, нарыхтоўцы кармоў, правядзенні доглядных работ за пасевамі, шукалі шляхі вырашэння застарэлых і ўзніклых праблем, імкнуліся пачуць тлумачэнні ад кіраўнікоў і спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў. Спрабавалі даць адказ галоўныя заатэхнікі і ветурачы ДП “АграБераснёўка”, ААТ “Барсучанка”, КУСГП імя Чэрныша, ДП “АграСітцы”, КУП “Докшыцкі”, ды пачуць іх не атрымалася. Вынік напрошваецца сам: недапрацоўваюць галоўныя спецыялісты, не патрабуюць належнага выканання пастаўленых задач з падначаленых. Вось таму сітуацыя, якая склалася ў раёне ў жывёлагадоўлі, не задавальняе нікога. Праблемы трэба вырашаць, таксама як і выконваць даведзеныя прагнозныя паказчыкі. Толькі ў такім выпадку будуць грошы на развіццё прадпрыемства і выплату дастойнай зарплаты работнікам, якую хочуць працаўнікі, на што сканцэнтроўвае ўвагу Прэзідэнт краіны. А пакуль неабходна дагледзець пасевы. Без своечасовай і якаснай абароны раслін сродкі і сілы, якія былі затрачаны на пасяўную, не дадуць належнай аддачы. Усе тэхналагічныя аперацыі трэба праводзіць своечасова. “Калі сеяць,–гаварыла Бортнік, – то са строгім захаваннем усіх параметраў. Калі падкормліваць расліны, то без прамаруджвання і толькі спраўнай, адладжанай тэхнікай”. Таксама была звернута ўвага прысутных на падрыхтоўку да жніва і правілы аховы працы.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКАХ: ідзе корманарыхтоўка; у такім ідэальным стане знаходзіцца кароўнік у Бабцах.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *