Дети — настоящее чудо

 

Рабяты нашага двара г. Докшыцы вул. Ленінская, дамы 4,6,8

Рабяты нашага двара  
(г. Докшыцы вул. Ленінская, дамы 4,6,8)

     Дзеці – сапраўдны цуд, які дорыць і бацькам, і ўсім, хто знаходзіцца побач з імі, шмат новых эмоцый, станоўчы зарад энергіі, а яшчэ дзіцячы свет – скарбніца дзіўных фактаў. Можаце не верыць, але гэта сапраўды так:

* Вам здаецца, што ваш малы занадта гучна крычыць? Гэта характэрна для ўсіх дзяцей. Голас трохгадовага дзіцяці гучыць гучней, чым шум 200 дарослых галасоў адначасова. Такі тэмбр патрэбны дзецям для таго, каб мама заўсёды магла пачуць свайго малога.
* Усім вядомая фірма «Лега», якая вырабляе дзіцячыя канструктары, выпусціла іх столькі, што на сённяшні дзень на кожнага жыхара Зямлі прыходзіцца па 30 дэталек.
* Па еўрапейскім стандарце, галава плюшавага мядзведзя пры спробе яе адарваць павінна вытрымліваць сілу дзіцячых рук не менш за 10 кілаграмаў.
* Былі праведзены даследаванні, якія даказалі, што маленькія дзеці ва ўзросце 3-4 гадоў штодня могуць вымаўляць 12000 слоў і задаваць каля 900 пытанняў.
У нашым раёне ва ўзросце да 15 гадоў налічваецца 4 053 дзіцяці, з іх у г. Докшыцы пражывае 1 346, у г.п. Бягомль – 517 дзяцей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *