Хороший корм – там, где ездит «Амкодор»

IMG_4988   Адным са складаемых поспеху ў нарыхтоўцы якасных травяных кармоў з’яўляецца захаванне тэхналагічнага працэсу. Менавіта трамбоўка сіласна-сянажнай масы забяспечвае высокую якасць кансерваванага корму для жывёлы. Вось таму ў ААТ “Таргуны” шмат увагі надаюць рабочаму працэсу, а таксама выдзяляюць  грошы на набыццё спецыяльнай тэхнікі. Шэсць гадоў таму з гэтай мэтай быў куплены першы трактар “Амкадор-352” – цяжкі, з шырокімі коламі,  які, практычна, толькі сышоў з канвеера. У вытворцаў ён лічыцца пад № 10.

   Паспрабаваўшы махіну ў рабоце, было прынята рашэнне набыць яшчэ адзін такі трактар. А сёлетняй зімой купілі трэці “Амкадор”. Зараз у “Таргунах” могуць адначасова закладваць дзве траншэі якаснага корму. Дарэчы, рыхтуюць тут сянажную масу і найноўшым спосабам – метадам скручвання ў поліэтыленавую плёнку. Такая тэхніка ў раёне ў адзінкавым экзэмпляры. Не танная, але вельмі патрэбная, якая, па эканамічных падліках, на працягу пяці гадоў апраўдае сябе поўнасцю.

Корманарыхтоўку ў акцыянерным таварыстве пачалі з падкошвання пашаў. Спачатку кормаўборачныя машыны і агрэгаты вывелі на тарфяна-балотны ўчастак “Тумілавічы”. Дзве дзевяцімятровыя касы хутка прайшлі па пашы. Скошаная трава, пастараліся ў гаспадарцы, пайшла на сена. Ім цяпер кормяць цялятак.
Затым комплекс кармаўборачнай тэхнікі сканцэнтравалі на вецяранскіх балотах і ў пачатковай стадыі генератыўнага працэсу развіцця траў завяршылі работу. І няхай з першага ўкосу не атрымалі вялікіх аб’ёмаў, ды працавалі на тое, каб другі ўкос даў значна багацейшы ўраджай. Па стане на 5 чэрвеня ў гаспадарцы было нарыхтавана 80 тон першакласнага сенажу ў поліэтыленавых рулонах. У гэты ж дзень пачалі таргунянцы рыхтаваць сена.

IMG_5012
На комплексе “Гліннае” стаяў дружны гул матораў. Два “Амкадоры” снавалі ўзад-уперад. Увесь светлавы дзень працуюць на іх Сяргей Крывічанін і Аляксандр Касцюк. Увечары працоўную вахту здаюць у рукі механізатару “Кіраўца” Уладзіміру Варгану. Начная трамбоўка – абавязкова, каб, як кажуць у народзе, лыжкай дзёгцю не сапсаваць бочку мёду. Для паўнацэннасці корму дабаўляюць у сянаж соль.

   Гэта справа даручана вартаўніку Генадзю Сяліцкаму.
Без вагання ў “Таргунах” перайшлі да масавай нарыхтоўкі кармоў. Зараз у справе задзейнічаны два прэспадборшчыкі, дзве касы, “Ягуар”, “КВК-100”, дзевяць адзінак трактараў на адвозцы і іншая тэхніка. Тон у рабоце задаюць Вячаслаў Аніковіч і Уладзімір Савульскі – механізатары, якія ведаюць кошт кожнай пагодлівай хвіліне. Бесперапынна ідуць ад іх трактары з прычэпамі, поўнымі зялёнай масы.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: ідзе трамбоўка зялёнай масы, а “корміць” падвяленую траву (здымак на 1-й стар.) Генадзь Сяліцкі.
Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *