Мероприятия, запланированные в Докшицах ко Дню Независимости

готово

3 ліпеня ў раёне пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У г. Докшыцы ўрачыстасць пачнецца ў 8 гадзін святочнай радыётрансляцыяй, якая працягнецца да 10 гадзін 30 мінут.

У 9 гадзін 50 мінут адбудзецца ўскладанне кветак да помнікаў на мемарыяльным комплексе “Шунеўка”, воінам 277-ай стралковай дывізіі, да помнікаў Леніна, “Ахвярам фашызму”, брацкай магілы, помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам і помніка воінам, якія загінулі ў мірны час.

Затым удзельнікі святочнага шэсця збяруцца ў 10 гадзін на плошчы каля рынка і ад 10 гадзін 30 мінут да 11 гадзін пройдуць калонай па вуліцы Ленінскай, плошчы Палявога, дзе будуць ускладзены кветкі да помніка.

Далей калона накіруецца да берага возера, дзе будзе ладзіцца свята.

У райцэнтры з 11 гадзін 30 мінут да 14 гадзін будуць працаваць гульнявыя, спартыўныя, гандлёвыя пляцоўкі. Вячэрняя святочная праграма пачнецца ў 21 гадзіну на беразе гарадскога возера і будзе доўжыцца да 23 гадзін. У 22 гадзіны 50 мінут прагучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, а ў 23 гадзіны можна будзе палюбавацца святочным феерверкам.

Моладзь і аматараў павесяліцца ў танцах у 23 гадзіны 10 мінут чакае дыскатэка, якая працягнецца да 2 гадзін ночы.

Ахову грамадскага парадку, аказанне пры неабходнасці медыцынскай дапамогі, папярэджанне надзвычайных сітуацый у час правядзення святочных мерапрыемстваў будуць забяспечваць аддзелы ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях і Докшыцкая цэнтральная раённая бальніца.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *