«Бегомльский лесхоз» Докшицкого района занял первое общекомандное место в областном соревновании «Лесоруб-2014»

Сярод лясгасаў Віцебскай вобласці 22 ліпеня адбылося абласное спаборніцтва “Лесаруб-2014”. Ладзілася мерапрыемства на базе ДЛГУ “Суражскі лясгас”.

Спрачаліся вальшчыкі ў камандным, індывідуальным першынствах і намінацыі “эстафета”. У напружанай барацьбе былі бачны адметныя прыкметы лідара – каманды ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”. Гэта выснова пацверджана першым агульнакамандным месцам нашых лясгасаўцаў, якім удалося набраць 4691 ачко.
У намінацыях (валка лесу, мантаж ланцуга, распілоўка камбінаваным рэзам, дакладная распілоўка і абразанне сукоў) нашы вальшчыкі таксама не пакінулі шанцаў сапернікам.

У недалёкім мінулым юніёр вальшчык Уладзімір Гнусін заняў першыя месцы ў індывідуальным першынстве (1600 ачкоў), намінацыях валка лесу, абрэзка сукоў. Ён жа стаў трэцім у распілоўцы камбінаваным рэзам.

З вынікам 1579 ачкоў другім у індывідуальным першынстве стаў Аляксандр Бобрык. Яму ж пакарыліся першыя прыступкі ў намінацыях мантаж ланцуга і распілоўка камбінаваным рэзам. Другое месца мужчына заняў пры выкананні задання ў намінацыі абрэзка сукоў.
І трэцяя прыступка індывідуальнага першынства належала прадстаўнікам каманды Бягомльскага лясгаса. На яе ўзняўся Аляксандр Юковіч з вынікам 1512 ачкоў, ён жа быў першым у намінацыі дакладная распілоўка.

Кубак і грамата пераможцаў – у нашага лясгаса, другое месца ў каманды з Пастаў, трэцім стаў Глыбоцкі лясгас.

На гэтым стос узнагарод бягомальчан не закончыўся. Першае месца ў намінацыі эстафета дасталася Арцёму Харкову, які быў лепшым сярод юніёраў вобласці.
У межах чэмпіянату “Лесаруб-2014” сваё прафесійнае майстэрства дэманстравалі машыністы фарвадэраў і харвестараў. Андрэй Машкевіч, машыніст фарвадэра, стаў другім у асабістым заліку. Віктар Васюковіч, машыніст харвестэра, заняў дзевятае месца.

Копия 28.07.14 г. 008

У гэтым годзе ўпершыню праводзіліся і спаборніцтвы машыністаў гідраманіпулятараў. Вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу Сяргей Камінскі заняў пятае месца, хаця і быў адзіным з канкурсантаў, каму ўдалося сабраць гідраманіпулятарам вертыкальную “калону”.

Мэта такіх спаборніцтваў не толькі папулярызацыя прафесіі і далейшае ўдасканаленне майстэрства вальшчыкаў лесу, але і распаўсюджванне перадавога вопыту высокавытворчай, якаснай і бяспечнай працы ў галіне лясной гаспадаркі.

С. ЗДОРАЎЦАВА,
намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце.
НА ЗДЫМКУ: пераможцы “Лесаруба-2014” (злева направа) А. Харкоў, У. Гнусін, А. Бобрык і А. Юковіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *