Докшичанки, Елена Талеренок и Татьяна Говорцова, получили дипломы конкурса мастеров традиционной и современной художественной росписи на «Славянскім базары ў Віцебску»

Традыцыя прымаць удзел у конкурсе майстроў народнай творчасці стала заканамернасцю для супрацоўнікаў Дома рамёстваў з Докшыц. Вось і на XXIII Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, у межах якога праводзіўся конкурс майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу “Фарбы нябёсаў”, удзельнічалі Алена Таляронак і Таццяна Гаварцова. Алена паказала сябе ў намінацыі “Роспіс па тканіне”, а Таццяна – у намінацыі “Роспіс па шкле”. Абедзве прывезлі ў Віцебск дамашнія калекцыі і нарыхтоўкі для работ на конкурсе. Абедзве працавалі ў кірунку кветкавай кампазіцыі. На шкле і тканіне малявалі васількі, рамонкі, каласы жыта… Працу нашых майстрых высока ацаніла журы міжнароднага конкурсу. Дакшычанак выдзелілі сярод майстрых з Расіі, Украіны, Латвіі, Беларусі. Нашым прысудзілі ганаровыя трэція месцы, уручылі дыпломы. Яны атрымалі памятныя падарункі.

У межах фестывалю, па традыцыі, наладжана работа кірмашу рамёстваў. “Горад Майстроў” сабраў разам ганчароў і кавалёў, мастакоў і майстроў па салома- і лазапляценні славянскіх краін. Усплёскам яркай творчасці сталі вырабы з саломы і лазы, маляванкі на шкле, палатне, тканіне, ганчарныя вырабы, разьба па дрэве… Шмат людзей сабралі выставачныя рады Дамоў рамёстваў вобласці. Наведвальнікам было на што паглядзець, чым захапіцца, здзівіцца і штосьці набыць сабе на памяць. Выстаўленыя работы народных майстроў з Докшыц добра раскуплівася. На “ўра” ішлі саламяныя капялюшыкі і вяночкі, сувеніры малыя і аб’ёмныя. За ўдзел у “Горадзе майстроў” калектыў Дома рамёстваў з Докшыц атрымаў дыплом.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *