ФОТОФАКТ: Городской бал «Под звуки полонеза» прошел в Докшицах

IMG_3786

Сёлета галоўны тытул гарадскога балю “Пад гукі паланэза” прысвоены Даніілу Буглаку і Анастасіі Грамонць. Оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку старшы лейтэнант міліцыі дакшычанін Данііл Буглак – актывіст са школы. Лідарам быў і падчас вучобы ў Акадэміі МУС. Анастасія родам з Глыбоцкага раёна. Сёлета прыйшла маладым спецыялістам у райЦГіЭ, дзе працуе памочнікам урача-эпідэміёлага.

Усяго ў конкурсе на лепшую танцавальную пару, які адбыўся пятнічным вечарам у ККЗ “Іскра”, удзельнічала дванаццаць пар.

Ганаровымі гасцямі свецкага раўту сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна і благачынны Докшыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Леанід Страха. Выбраць лепшую танцавальную пару было даверана журы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Карчэўскім. У саставе журы таксама былі дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Дзмітрый Каляга, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч, начальнік Докшыцкага РГЗ Васіль Яленскі, начальнік Докшыцкага РЭС Іван Ючкавіч і дырэктар ТЦСАН Мар’ян Гігола.

IMG_3747 IMG_3754 IMG_3764 IMG_3773 IMG_3775 IMG_3777 IMG_3782 IMG_3785

Па традыцыі на пачатку мерапрыемства былі ўзнагароджаны пераможцы і прызёры раённых навагодніх конкурсаў.

З віншаваннямі і пажаданнямі да ўдзельнікаў балю звярнулася Валянціна Рандарэвіч.

– Няхай 2025 год будзе для ўсіх нас мірным, стабільным, шчодрым на добрыя навіны і багатым на цікавыя падзеі, – гаварыла Валянціна Юр’еўна. – Хочацца падзякаваць усім удзельнікам раённых навагодніх конкурсаў за тое, што змаглі стварыць святочную атмасферу не толькі для сябе, але і для ўсіх навакольных. Дзякуючы вашаму таленту, залатым рукам і невычэрпнай фантазіі зімовыя святы сталі больш яркімі і незабыўнымі.

– Кажуць, што чалавек не можа быць шчаслівым пастаянна, але ўсё яго жыццё павінна складвацца са шчаслівых імгненняў. Менавіта адно з такіх – гарадскі баль, які вось ужо каторы год радуе жыхароў раёна сваёй прыгажосцю і цеплынёй, – заўважыла Аксана Палачаніна.

Пад урачыстыя гукі паланэза адбываецца першае знаёмства з танцавальнымі парамі. У кожным руху дам і кавалераў – прыгажосць і грацыёзнасць. Сярод канкурсантаў прыемна бачыць тых, хто ўжо раней танцаваў на гарадскім балі. Гэта настаўніца СШ № 1 г. Докшыцы Наталля Стрыжонак, інструктар па спорце ФСК “Ураджай” Канстанцін Стадольнік, настаўніца Барсукоўскай БШ Дар’я Васільева, спецыяліст раённага Цэнтра дзейнасці бюджэтных арганізацый Аляксандр Падбярэзскі і супрацоўнік РАНС Дзмітрый Салавей. Сярод галантных кавалераў – сёлетнія маладыя спецыялісты-выратавальнікі Данііл Лісянскі і Аляксей Касцючэнка, якія прыгожа вальсіравалі са сваімі партнёршамі – салісткай Докшыцкага ГЦК Надзеяй Чучман і прадстаўніцай ААБ “Беларусбанк” Алесяй Малюжанец. Безумоўна, прыцягвалі погляды і танцоры ў форме РАУС і РАСК, сярод якіх на балі былі Віталь Глазко, Міхаіл Маркевіч і Павел Балашка. Для дзяўчат баль – гэта выдатная магчымасць адчуць сябе прынцэсамі. У прыгожых вячэрніх строях яны, здавалася, пырхалі, як матылькі, зачароўваючы ўсмешкамі. Докшыцкую ЦРБ прадставілі на конкурсе Вікторыя Васіленка і Анастасія Салдаценка, Докшыцкую ДШМ імя Н. Сакалоўскага – Дар’я Паплёўка, дзіцячы сад № 1 г. Докшыцы – Аксана Багрыцэвіч, Цэнтр дзейнасці бюджэтных арганізацый – Юлія Дзямешка, філіял аблспажыўтаварыства – Ганна Савіцкая. З апошняй арганізацыі быў і Максім Сівіцкі, з Бягомльскага лясгаса – Уладзіслаў Аўрыцэвіч, з СШ № 1 г. Докшыцы – Данііл Маргун. Вельмі пяшчотна выглядала сямейная пара – настаўніца Бягомльскай ДШМ Анастасія і супрацоўнік РАУС Міхаіл Маркевічы.

IMG_3789 IMG_3790 IMG_3795 IMG_3797 IMG_3798

Гасцям свята таксама не было часу сумаваць: для іх – конкурсы, забавы і зноў жа бальныя танцы.

Прыемным сюрпрызам стала дэфіле ўдзельнікаў раённага конкурсу “Навамодны прыгавор”. Яго ў жартоўнай форме правялі не менш гумарыстычныя героі – заканадаўца моды Шляпкіна Мілавіца Лякалаўна, брэнд-менеджар Юбачкіна Калінка Стразаўна і заснавальнік праекта Белашвейкін Світанак Маркавіч.

Яшчэ адна традыцыя старадаўніх баляў – гэта паказ на іх тэатралізаваных прадстаўленняў. Тутэйшыя гледачы мелі магчымасць паглядзець урывак са спектакля па п’есе Мікалая Астроўскага “Свае людзі – разлічымся” ў пастаноўцы артыстаў народнага тэатра Докшыцкага ГЦК.

Упрыгажэнне праграмы – музычныя нумары раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, Докшыцкай ДШМ і артыстаў ГЦК.

Напрыканцы балю кожнай танцавальнай пары быў прысвоены тытул. Не абышлося і без прыза глядацкіх сімпатый, які ў гэтым годзе дастаўся абраным каралю і каралеве.

IMG_3799

Ганна Савіцкая: – Гарадскі баль з’яўляецца адной з самых цікавых падзей, якія праходзяць у нашым раёне. Мерапрыемства нібы машына часу. На ім кожная дзяўчына можа адчуць сябе лэдзі, а кожны хлопец – кавалерам. Было трохі хвалююча, але танцы, музыка і прыемная кампанія – што яшчэ трэба для добрага вечара!

Аляксандр Падбярэзскі: – У канкурсантах быў летась. Усё на вышэйшым узроўні! Абавязкова буду танчыць і на наступны год.

Віталь Глазко: – Удзельнічаў упершыню. Эмоцыі станоўчыя. Арганізацыя мерапрыемства годная. Асобная падзяка супрацоўнікам культуры за навучанне ўдзельнікаў рухам і этыкету на такіх мерапрыемствах. Усё прайшло весела, у стылі тых часоў.

Игрушки для ёлки, новогодние костюмы и праздничное оформление… Итоги новогодних конкурсов подвели в Докшицах

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

IMG_4094 IMG_4128 IMG_4118 IMG_4108 IMG_4101

IMG_4143 IMG_4183 IMG_4176 IMG_4173 IMG_4154

IMG_4193 IMG_4253 IMG_4248 IMG_4231 IMG_4255

IMG_4262 IMG_4305 IMG_4303 IMG_4302 IMG_4295

IMG_4328 IMG_4377 IMG_4363 IMG_4356

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *