Праздник Святого Серафима в Ситцах Докшицкого района посетил его преосвященство архиепископ Полоцкий и Глубокский Феодосий

IMG_0988Сёлета ўжо ў каторы раз на свята Святога Серафіма Сітцы зноў наведаў яго праасвяшчэнства архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Уладыку ўрачыста сустракалі настаяцель храма вялікапакутніка Георгія Перамоганосца айцец Леанід Страха, матушка Ніна, прыхаджане Сітцаўскага і іншых прыходаў Докшыцкага благачынія (на здымку). Святы айцец у адной са сваіх пропаведзей назваў сітцаўскую зямлю месцам, якому даравана ласка Божая. Магчыма, дзякуючы гэтаму мясцовы храм прымаў людзей, чые хворыя душы шукалі Божага прытулку і ў гады атэізму, калі большасць цэркваў і касцёлаў былі зачынены для вернікаў. Сёння сітцаўская святыня, дзякуючы намаганням настаяцеля і набожных прыхаджан – адна з самых прыгожых у наваколлі. У свята Святога Серафіма яе прыгажосць была асаблівай, афарбаванай святой любоўю да Бога і людзей. Прыхаджане, якіх багата сабралася на свята, прасілі ва Ўладыкі благаславення і атрымалі яго на ўмацаванне Веры і любві да бліжняга свайго.
Яго праасвяшчэнства адслужыў літургію, узначаліў хрэсны ход, прамовіў пропаведзь і адбыў у Полацк. Службай у царкве храмавае свята не закончылася, вечарам яго прадоўжылі мясцовыя работнікі культуры.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *