Текущие ремонты проводятся во всех школах и садиках Докшицкого района

Лета ў разгары. Школьныя канікулы працягваюцца. Вучні адпачываюць: назапашваюцца новымі сіламі, ідэямі. А ўстановы адукацыі раёна рыхтуюцца да новага навучальнага года. Пра асноўныя работы, якія вядуцца ў іх, нам паведаміла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Кучыц.

IMG_2443

– Бягучыя рамонты праводзяцца ва ўсіх школах і садках. У чатырнаццаці ўстановах адукацыі працуюць часовыя брыгады, створаныя з моладзі, якая навучаецца ў гэтых школах. Працягваецца капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі ва УА “Дзяржаўны дзіцячы яслі-сад № 3” г. Докшыцы. Капітальны рамонт даху ідзе ў Докшыцкай СШ № 1. Абнаўляюць дахавае пакрыццё і ў Парплішчанскай СШ. У ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Докшыцкага раёна”, які дзейнічае на базе Янкаўскай ДСБШ, ідзе замена пажарнай аўтаматыкі.

Брыгада Уладзіміра Шароха з ПМК № 52 (на здымку) працуе на рамонце даху Докшыцкай СШ № 1 з шасці гадзін раніцы. У спякотныя дні цяжка вытрымаць іншы графік працы, таму і збіраюцца “па-халадку”.

Касметычны рамонт класаў і калідораў у школе ўжо завершаны. Здадзены ў эксплуатацыю і абноўлены кабінет фізікі. Поўным ходам ідзе работа ў сталовай, кухні і спартзале. У апошнім, дарэчы, у планах зрабіць гімнастычны зал на месцы былога ціра. А ля школы распачата закладка баскетбольна-валейбольнай пляцоўкі. Стала большай і пляцоўка для ўрачыстацей.

У гэтым годзе адміністрацыя школы вырашыла заняцца прысядзібнай гаспадаркай: пабудавалі парнікі, вырасцілі расаду – і цяпер чакаюць ураджаю. Пад шклом – памідоры і перац, а на агародзе – цыбуля, капуста, буракі, морква. У наступным годзе і кампот будзе са сваіх ягад, бо высадзілі на міні-агародзе маліну і парэчкі. На праполцы ўчастка дзеці праходзяць практыку.

Праверка гатоўнасці школ да пачатку новага навучальнага года плануецца на 8 – 12 жніўня.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *