В Докшицком районе экипажи комбайнеров-тысячников поздравляли из Минска, Витебска, Докшиц

Поле за Глінішчамі, што занята пад яравым рапсам, выклікае замілаванне. Яго прастор неабдымны, пасевы густыя, высокія, чыстыя! Камбайны ідуць па раздзеленых клетках упэўнена, хутка, без мітусні. На зерневай ніве завяршальны акорд.

Сюды ў аўторак прыехалі з Мінска, Віцебска, Докшыц. Віншавалі экіпажы камбайнераў-тысячнікаў, дзякавалі кіраўніцтву, спецыялістам акцыянернага таварыства “Докшыцкі райаграсэрвіс” за вырашчаны ўраджай, створаныя ўмовы для станоўчай працы, магчымасць кожнаму камбайнеру праявіць сябе: стаць тысячнікам. Як любіць паўтараць старшыня райвыканкама, вялікія намалоты камбайнераў залежаць ад таго, што вырасла на полі. Ён прыводзіць прыклад былога СВК “Несцераўшчына”, дзе ніколі камбайнеры не выходзілі на тысячную мяжу. А далучылі гаспадарку да “Таргуноў” – і з чатырох экіпажаў-тысячнікаў тры былыя механізатары з “Несцераўшчыны”.

3 дваццаці двух экіпажаў, якія перакрочылі ў раёне тысячную мяжу па намалотах зерня, восем у аграсэрвісе. А таму старшыня рэспубліканскага камітэта беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Навумчык і абласнога камітэта – Аляксандр Кузьмянкоў, старшыня грамадскага аб’яднання “Сялянка” Рэгіна Давідовіч, і канечне ж, старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук, а таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Грыцкевіч, начальнік райсельгасхарчу Наталля Бортнік у той момант былі разам з перадавікамі-камбайнерамі. Кожны з тысячнікаў атрымаў памятны падарунак з рук высокага сталічнага госця. У сваёй невялікай прамове Навумчык сказаў:

– Праца ваша цяжкая, але патрэбная і ганаровая. У агульнай скарбонцы намалочанага і адпраўленага ў засекі краіны зерня новага ўраджаю важкая доля вынікаў вашай працы. Дзякуем вам за старанне і жаданне зрабіць дзяржаву моцнай і квітнеючай.

Першы, каму паціснуў руку старшыня рэспубліканскага прафсаюзнага камітэта, быў Віктар Суднік – малады і падаючы вялікія надзеі камбайнер. Віктар першы сезон сеў за штурвал камбайна (праўда, быў памочнікам у бацькі) і дабіўся такіх высокіх паказчыкаў. Пасля службы ў арміі ён вярнуўся на малую радзіму і так, як некалі бацька, пайшоў у аграсэрвіс. Дарэчы, меў прапанову працаўладкавацца ў сталіцы. Вясной араў і сеяў, цяпер жаў. Міхаіл Мікалаевіч жадае хлопцу далейшых поспехаў і яшчэ большых намалотаў.

Дыпломы і прызы атрымалі ў той час таксама: Міхаіл Валковіч, Яўген Машко з сынам Сяргеем, Міхаіл Малаш з сынам Ігарам, Вячаслаў Кавалёнак з Іванам Грышкевічам, Аляксандр Суднік з Паўлам Русаковічам.

Злева направа: дырэктар ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Мікалай Шульгат, камбайнер Уладзімір Лаўцэвіч, Васіль Васюковіч (намеснік дырэктара), камбайнеры Сяргей Каляга, Сяргей Машко, Віктар Суднік, Яўген Машко, Аляксандр Суднік, Іван Грышкевіч, Вячаслаў Кавалёнак, Яўген Ярмаковіч, Міхаіл Малаш.

Злева направа: дырэктар ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Мікалай Шульгат, камбайнер Уладзімір Лаўцэвіч, Васіль Васюковіч (намеснік дырэктара), камбайнеры Сяргей Каляга, Сяргей Машко, Віктар Суднік, Яўген Машко, Аляксандр Суднік, Іван Грышкевіч, Вячаслаў Кавалёнак, Яўген Ярмаковіч, Міхаіл Малаш.

***

Урачыстым быў момант ушанавання перадавікоў збожжавай нівы ДП “Гняздзілава-Агра”. На тэрыторыі мехмайстэрні сабраліся тыя, хто намалаціў больш чым па тысячы тон зерня. Дарэчы, упершыню за гісторыю дзейнасці прадпрыемства. Тысячнікамі сталі экіпажы ў складзе камбайнераў: братоў Бядарыкаў: Сяргея і Ігара, бацькі і сына Ламановічаў: Юрыя і Сяргея, двух Сяргеяў – Васілевіча і Бяльковіча.
У вобласці, па словах Аляксандра Кузьмянкова, 265 экіпажаў камбайнераў, якія намалацілі больш чым па тысячы тон, адзін – 3 тысячы, тры экіпажы – па дзве тысячы і 39 – па паўтары тысячы тон зерня. Усе працуюць у напружаным рытме, не шкадуючы сіл сваіх і часу. Нікому ў гэты час не бывае лёгка. І заўсёды хтосьці становіцца перадавіком упершыню.
У “Гняздзілаве-Агра” ўмеюць і хочуць працаваць. На землях нізкай бальнасці па ўрадлівасці, невялікай контурнасці палёў, далёкай адлегласцю аднаго поля ад другога дабіліся станоўчых вынікаў. На працягу ўсёй уборачнай дзяржпрадпрыемства было ў лідарах. Вынікам агульных намаганняў на працягу года сталі экіпажы з тысячным намалотам зерня. Хвала ім. Хвала спецыялістам і кіраўніцтву, якія забяспечылі ўсім неабходным: тэхнікай і саляркай, харчаваннем у полі і спецвопраткай, а таксама арганізавалі ўмовы спаборніцтва, якія натхнялі на новыя, высокія перамогі. Напрыклад, у перыяд падрыхтоўкі камбайнаў да жніва: той, хто справіўся з задачай у адведзены тэрмін, атрымае па 2 млн. рублёў. Адны могуць арганізаваць, другія — зрабіць.

 Злева направа: камбайнеры Сяргей і Юрый Ламановічы, Святлана Осіпава (старшыня прафкама), Ігар і Сяргей Бядарыкі, Сяргей Васілевіч і Сяргей Бяльковіч, Мікалай Пашкевіч (галоўны аграном), Міхаіл Акунявец (старшыня Крыпульскага сельвыканкама), Аляксандр Кузьмянкоў (старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК), Іван Грыцкевіч (старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК), Сяргей Абірала (дырэктар ДП “Гняздзілава-Агра).

Злева направа: камбайнеры Сяргей і Юрый Ламановічы, Святлана Осіпава (старшыня прафкама), Ігар і Сяргей Бядарыкі, Сяргей Васілевіч і Сяргей Бяльковіч, Мікалай Пашкевіч (галоўны аграном), Міхаіл Акунявец (старшыня Крыпульскага сельвыканкама), Аляксандр Кузьмянкоў (старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК), Іван Грыцкевіч (старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК), Сяргей Абірала (дырэктар ДП “Гняздзілава-Агра).

Тэкст і фота
Нэлі БЯЛЯЎСКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *