В ОАО «Докшицкий агросервис» завершили пахоту под озимый рапс и приступили к его севу

Павышэнне ўзроўню культуры земляробства як асновы павелічэння ўрадлівасці глебы, па словах галоўнага агранома ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Васіля Грыгаровіча, з’яўляецца прыярытэтным накірункам у штодзённай працы. Вось таму ў апошні час райаграсэрвісцы пастаянна выходзяць у лідары па валавых намалотах зерня і ўраджайнасці збожжавых культур. Яны ў ліку першых сёлета завяршылі ўборку і намалацілі 12249 тон збожжа, а ўраджайнасці дасягнулі самай высокай у раёне. Нездарма ў час віншаванняў перадавікоў камбайнераў, а таксама вадзіцеляў на адвозцы зерня, аператараў сушыльна-ачышчальных комплексаў старшыня райвыканкама не праміне, каб не падзякаваць кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў гаспадаркі за круглагадовую добрасумленную працу ў кірунку павышэння ўрадлівасці збожжавай нівы.

Зараз не менш важнай справай чым уборка з’яўляецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых культур. Адкрылі лік аптымальныя дні для сяўбы азімага рапсу, а 1 верасня павінна пачацца сяўба азімага жыта. Да ворыва глебы практычна ўсе гаспадаркі раёна прыступілі позна і вядуць яго запаволенымі тэмпамі. Асноўнай прычынай у гэтым была да нядаўняга часу перасохлая зямля, па якой плугі не ўразаюцца ў глебу, а скачуць па ёй, не аруць, а камячуць зямлю.

Весці чарговы тэхналагічны працэс без папярэдняга лушчэння ржышча практычна немагчыма. Як сцвярджае намеснік начальніка райсельгасхарчу Людміла Бальчэўская, ігнараваць ім нельга. Дыскаванне з’яўляецца адным з галоўнейшых агратэхнічных прыёмаў. Па-першае, гэта правакуе рост пустазелля, якое трэба знішчыць. Па-другое, здрабняецца салома, якая застаецца пасля камбайнаў, і ворыва набывае якасць. Здавалася б, траціцца двайная порцыя паліва, аднак у канчатковым выніку ярка выражаны прыбытак ад зробленага.

Механізатар ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Аляксандр Дук, які працаваў з дыскатарам, стараецца спаўна выкарыстаць кожную працоўную хвіліну. З ім мы сустрэліся за вёскай Ветахмо, дзе ён заканчваў дыскаванне ржышча.

IMG_2295ред– Што я магу сказаць? – на пытанне адказаў пытаннем Аляксандр. – Хіба не зразумела, што трэба спяшацца, каб паспець своечасова справіцца з палявымі работамі? Сёлета прамарудзіш – налета застанешся без ураджаю.

Такой жа думкі прытрымліваюцца і механізатары Генадзь Бабіцкі і Аляксандр Кішулька.

– Дваццаць гектараў за змену пераворваем, – сказаў Бабіцкі. – Норму перавыконваем, але маглі б зрабіць і больш. Чакаем дажджу.

Ля Кутоў адзін за адным на высокай хуткасці ішлі магутныя “Беларусы”, якія лёгка цягнулі васьмікорпусныя плугі. Работа ішла ў звычайным рэжыме.
Пакуль мы рыхтавалі гэты матэрыял, у аграсэрвісе завяршылі ворыва пад азімы рапс і механізатары выехалі ў поле з сеялкамі.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: механізатар Генадзь Бабіцкі; ворыва на рапсавым полі.
Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *