Приглашаем на праздник города Докшицы

Наш горад Докшыцы рыхтуецца да свайго чарговага Дня нараджэння. Святкаванне з гэтай нагоды будзе праходзіць 12 і 13 верасня.

IMG_4443

Для жыхароў горада і раёна, а таксама для гасцей падрыхтавана святочная праграма “Мой горад, зноў табе мы прысвячаем!”
Святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў пятніцу, 12 верасня. У гэты дзень адбудуцца наступныя мерапрыемствы. У кінаканцэртнай зале “Іскра” з 11 да 17 гадзін пройдзе VI Партнерыят прадпрымальнікаў прыгранічных рэгіёнаў: Расія — Латвія — Эстонія — Беларусь. У 14 гадзін у актавай зале гарадскога Цэнтра культуры адбудзецца абласны агляд-конкурс вакальна-інструментальных ансамбляў “BIAton-2014”. З 17 гадзін на Цэнтральнай плошчы горада і ў парку будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі: алея “Докшыччына гасцінная”, “Смачны фальварак”, “Дзіцячы гарадок”, “Горад танцаў”, раённая выстава-конкурс кветкавых кампазіцый “Твой і мой квітнеючы горад”. На ўрачыстае адкрыццё свята жыхары і госці горада збяруцца на цэнтральнай плошчы у 19 гадзін і змогуць паглядзець выступленні творчых калектываў г. Докшыцы і г. Балві (Рэспубліка Латвія). Завяршэннем пятнічных мерапрыемстваў будзе святочны феерверк, які расквеціць неба ў 21 гадзіну. Пасля пад адкрытым небам на Цэнтральнай плошчы горада да 2 гадзін будзе ладзіцца дыскатэка “Рытм горада”.
У суботу, 13 верасня, на вуліцы Ленінскай у 10 гадзін 40 мінут пройдзе спартыўная эстафета. У 11 гадзін на гарадскім стадыёне вучні школ раёна будуць спаборнічаць у лёгкаатлетычным мнагабор’і. Затым у кінаканцэртнай зале “Іскра” ў 15 гадзін удзельнікі свята змогуць паглядзець шоў-праграму “Міні-міс Дакшычаначка”. А ўвечары ў 19 гадзін святкаванне зноў перамесціцца на Цэнтральную плошчу, дзе адбудзецца канцэрт мастацкай самадзейнасці “Са святам, любімы горад!” Завершацца святочныя мерапрыемствы ў кінаканцэртнай зале “Іскра” фіналам раённага агляду-конкурсу дыскатэчных праграм “Залатая вяртушка-2014”, які будзе доўжыцца ад 21-й да 3 гадзін.

strong

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *