Докшицкий хлебозавод находит своих покупателей в Докшицах и Минске

День Победы Бегомль 035Докшыцкі хлебазавод – нязменны лідар па якасці, асартыменту прадукцыі сярод прадпрыемстваў “Віцебскхлебпрам”. З году ў год тут выконваюцца планавыя паказчыкі, павялічваецца і становіцца больш разнастайнай выпечка. Сёлета за паўгода выпушчана 1271 тона хлебабулачных вырабаў, што склала 103,3 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года, а таксама 360 тон кандытарскіх вырабаў.

У асартыменце – дзясяткі відаў самага рознага хлеба і столькі ж здобы. Гаспадыні ўдзячны за выпуск тарталетак і багетаў, тостаў і булак для гамбургераў, якія дазваляюць хутка і смачна прыгатаваць сняданак, накрыць святочны стол.

Разнастайная прадукцыя хлебазавода карыстаецца попытам у жыхароў раёна, яе добра ведае і сталічны пакупнік. Докшыцкія хлебабулачныя вырабы з поспехам рэалізоўваюцца ў дзясятках крам гандлёвых сетак “Еўраопт”, “ProStore”, “Рублёўскі”.

Падобныя дасягненні сталі магчымымі дзякуючы мадэрнізацыі вытворчасці, якой прадпрыемства актыўна займаецца на працягу апошніх год. Рамонт цэхаў, будаўніцтва новых памяшканняў, перавод вытворчасці на прыродны газ, устаноўка найноўшага замежнага абсталявання – вось тыя меры, якія дазваляюць Докшыцкаму хлебазаводу ісці ў нагу з часам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *