Самую высокую урожайность зерновых получили в этом году хлеборобы ОАО «Докшицкий райагросервис»

Самую высокую ўраджайнасць збожжавых атрымалі сёлета хлебаробы ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. І гэта не выпадковасць, а заканамернасць. Тут дакладна выконваюць тэхналогію вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Маюць магчымасць запраўляць глебу, падкормліваць усходы, праводзіць своечасовыя хімпраполкі і прафілактычныя мерапрыемствы супраць захворванняў і шкоднікаў. Тут адказна ставяцца да падбору ўчасткаў, стараюцца захоўваць севазварот, падбіраюць папярэднікі, працуюць з насенным матэрыялам. Вялікую ўвагу ўдзяляюць падбору выканаўцаў кожнай тэхналагічнай аперацыі.

IMG_0587

Вось таму ў пераможцы не толькі раённых, але абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, выходзяць механізатары з аграсэрвісу. Напрыклад, на ворыве – Міхаіл Чарняўскі, на сяўбе – Яўген Ермаковіч, на жніве – Уладзімір Лаўцэвіч. Пералік кагорты ўмелых можна працягваць доўга. Працавітасцю вылучаюцца і маладыя, такія як выдатны спецыяліст Віктар Суднік. Яго працоўная дзейнасць толькі пачынаецца, а слава ўжо ідзе побач. У тым, што кожны гектар збожжавых даў 29 цэнтнераў з гектара, а валавы намалот – 12769 тон, сярод іншых пэўная заслуга і маладога Судніка.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *