Полторагодовой запас кормов — не новость для ОАО «Торгуны» Докшицкого района

ААТ “Таргуны” – валаўтваральная гаспадарка раёна па ўсіх накірунках. Яна адна з сарака, якія працуюць у рэспубліцы па сноўскай праграме. Валавая вытворчасць зерня – самая высокая ў раёне, выраб прадукцыі жывёлагадоўлі – таксама. Сёлета тут намалацілі 16 953 тоны збожжа. І гэта пакуль не мяжа, бо агульная лічба павялічыцца за кошт убранай кукурузы на зерне. Летась яе сабралі 930 тон у чыстай вазе.

корма 005
У “Таргунах” сеюць “каралеву” ў асноўным французскай селекцыі. З зялёнай масы закладваюць сілас, як большасць сельгаспрадпрыемстваў раёна, а частку плошчаў пакідаюць пад збор зерня. Летась у сярэднім кожны гектар даў па 50 цэнтнераў. І гэта не самы высокі паказчык: былі гады і больш багатымі. Сёлета кукуруза плошчай 1300 гектараў зноў цешыць земляробаў. Пачалася яе масавая ўборка. Асноўныя спадзяванні ўскладаюць на работу “Ягуара”. Лепшы механізатар лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны» Вячаслаў Аніковіч (на здымку) можа запоўніць кузаў “МАЗа” за 5-7 хвілін. Задзейнічаны на ўборцы і камбайн беларускай вытворчасці “КВК-800”, на якім працуе Уладзімір Савульскі. Справы ідуць належным чынам. А каб кансерваваны корм адпавядаў патрэбнай якасці, у сіласную траншэю дабаўляюць здробненую салому. Запас кармоў у “Таргунах”, як заўсёды, будзе назапашаны не на адну зімоўку жывёлы.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *