В Докшицком районе проводил выездной прием граждан председатель областного суда

У раёне праводзіў выязны прыём грамадзян старшыня абласнога суда Мікалай Хамічонак. Па кансультацыю і параду да яго звярнуліся тры чалавекі. Грамадзяніну, які не згодзен з рашэннем суда, дзе разглядалася пытанне аб продажы жылля, Мікалай Мікалаевіч парэкамендаваў падаць скаргу ў абласны суд. Жыхарка Докшыц пацікавілася, ці можна весці відэа- і аўдыязапіс судовага працэсу. На першы від запісу патрэбна згода суда і абодвух бакоў: істца і адказчыка, на другі – дазвол не патрэбны. Былы работнік аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна паскардзіўся, што пры выхадзе на пенсію яму не выплацілі адну з даплат, прадугледжаную калектыўным дагаворам. Старшыня абласнога суда параіў грамадзяніну звярнуцца з заявай у пракуратуру раёна.

У час прыёму ў размове з карэспандэнтам раённай газеты М.М. Хамічонак расказаў аб некаторых станоўчых момантах для судовай практыкі, што прынесла апошняя судовая рэформа.

У час прыёму

У час прыёму

У прыватнасці, ён зазначыў, што адной з галоўных задач рэформы, якая ўступіла ў дзеянне з 1 студзеня 2014 года, з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці дзейнасці судоў і даступнасці правасуддзя для грамадзян. У сувязі з гэтым актывізавалася практыка спрашчэння судовых працэдур, каб чалавек максімальна аператыўна атрымаў абарону сваіх парушаных правоў. Напрыклад, зараз суды адмаўляюцца ад разглядання нескладаных спрэчак на карысць натарыяльнай канторы. Скасаванне шлюбаў у некаторых выпадках (адсутнасць непаўналетніх дзяцей, маёмасных прэтэнзій) перадаюцца непасрэдна органам ЗАГСа. Не практыкуюцца, як было раней, аб’ёмныя рашэнні з матывіроўкай. Зараз яны пішуцца каротка, выразна і аддаюцца на рукі.

Адбываецца дэбюракратызацыя судовай дзейнасці. Суды становяцца больш адкрытымі для грамадзян. У нейкай ступені яны ўзялі на сябе тлумачальныя функцыі па працэдуры разглядання справы. Знаходзіць практыку вынясенне так званых справядлівых рашэнняў. Маюцца на ўвазе складаныя пагранічныя сітуацыі, калі прадпісанні закона недакладныя, размытыя, напрыклад, у працоўных, пенсіённых справах, тых, якія датычацца кампенсацыі маёмасных страт. У такіх выпадках пры вынясенні судовага рашэння захоўваюцца інтарэсы фізічнай асобы. Гэта ўсё прэзумпцыя даверу да чалавека.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *