Во время проведения августовской педагогической конференции в Докшицком районе царило праздничное настроение

Асаблівы святочны настрой панаваў у кінаканцэртнай зале “Іскра” ў час правядзення жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі. Дэлегаты ад школ раёна радасна віталі адзін аднаго. Яны сабраліся, каб падвесці вынікі работы за мінулы год і вызначыць задачы на будучы.  

Па матэрыялах выстаў, якія размясціліся ў фае кінаканцэртнай залы, можна было зрабіць вывады аб рабоце ўсёй сістэмы адукацыі. Яны расказвалі пра “Спартыўныя дасягненні”, знаёмілі з “Пераможцамі і прызёрамі алімпіяд”. Работы таленавітых дзяцей размясціліся на выставе “Пераможцы і прызёры творчых конкурсаў”. Побач з імі здзіўлялі сваёй крэатыўнасцю малюнкі, вышыванкі і іншыя вырабы, зробленыя рукамі настаўнікаў.

Нарада распачалася з ушанавання ветэранаў. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Парцянка падзякаваў ветэранам педагагічнай працы. Падарункі ўручылі Марыі Паўлаўне Глінскай, Людміле Іванаўне Кісялёвай, Таісіі Станіславаўне Маліноўскай, Тэрэсе Генрыхаўне Урбан, Зінаідзе Васільеўне Паўловіч, Зоі Іосіфаўне Шылавіч.

Традыцыйным было прадстаўленне дзесяці маладых спецыялістаў, якія пачынаюць сваю працоўную дзейнасць у нашым раёне (на здымку).

777
З дакладам выступіў Д.Д. Парцянка. Ён адзначыў, што паколькі мінулы навучальны год у вобласці быў аб’яўлены годам дашкольнай адукцыі, асаблівая ўвага была звернута на шляхі рэалізацыі асноўных прынцыпаў і задач навучання і выхавання дашкольнікаў. Усе мерапрыемствы Праграмы развіцця гэтай сістэмы ў раёне выкананы ў поўным аб’ёме. Галоўным у новым навучальным годзе з’яўляецца павышэнне якасці адукацыі і кампетэнтнасці ўдзельнікаў выхаваўчага працэсу. У школах раёна працуюць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Доказам таго з’яўляецца ўдзел у фінальным этапе абласнога конкурсу “Настаўнік года-2014” настаўніцы гісторыі былой Гарадзішчанскай школы Наталлі Крук. Прыкладам для ўсіх з’яўляецца Аксана Палачаніна – дырэктар Парплішчанскай СШ, якая атрымала ў гэтым годзе званне “Чалавек года Віцебшчыны”. За высокі маральны прыклад ва ўмацаванні сям’і і выхаванні дзяцей прэмія Тусналобавай-Марчанка прысуджана Тамары Жукавай, настаўніцы пачатковых класаў Параф’янаўскай СШ. Добрасумленная творчая праца педагогаў з году ў год падцвярджаецца перамогамі вучняў на раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, інтэлектуальных турнірах і конкурсах, спартыўных спаборніцтвах.

Вельмі важнай сёння, па словах дакладчыка, з’яўляецца работа над зместам адукацыі і накіравана на камплектаванне галін эканомікі запатрабаванымі рабочымі кадрамі і высокакваліфікаванымі спецыялістамі.

Нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” ўзнагароджана Тэрэса Генрыхаўна Урбан, былы дырэктар ДУДА “Докшыцкі РЦДіМ”, ветэран педагагічнай працы.
За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны:
Ала Станіславаўна Балашка, выхавацель ДУА “Параф’янаўскі яслі-сад № 1”;
Вольга Мікалаеўна Ковель, дырэктар ДУА “Тумілавіцкая ДССШ”;
Наталля Мар’янаўна Крук, настаўніца гісторыі ДУА “Парплішчанская СШ”;
Валянціна Міхайлаўна Лукашэвіч, дырэктар ДУА “Янкаўская ДСБШ”;
Зінаіда Васільеўна Паўловіч, настаўніца пачатковых класаў ДУА “Докшыцкая СШ № 1”, ветэран педагагічнай працы;
Ніна Пятроўна Падляшчук, дырэктар ДУА “Валкалацкая СШ”, зараз настаўніца гэтай школы.
Граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Докшыцкага райвыканкама ўзнагароджаны:
Алена Іванаўна Аліноўская, трэнер ДСВСУ “Докшыцкая раённая ДЮСШ”;
Святлана Мікалаеўна Гаўрылава, настаўніца замежнай мовы ДУА “Крулеўшчынская СШ”;
Таццяна Міхайлаўна Загорская, настаўніца геаграфіі ДУА “Глінская СШ”;
Алена Браніславаўна Іваноўская, настаўніца геаграфіі ДУА “Параф’янаўскай СШ”;
Марына Яўгенаўна Майсіевіч, настаўніца матэматыкі ДУА “Гняздзілаўская ДСБШ”;
Вольга Грыгор’еўна Прыходзька, настаўніца хіміі і біялогіі ДУА “Бягомльская СШ”;
Алена Уладзіміраўна Ставер, настаўніца хіміі і біялогіі ДУА “Тумілавіцкая ДССШ”;
Антаніна Іванаўна Стадольнік, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА “Барсукоўская СШ”.

У новым навучальным годзе павышаная ўвага будзе надавацца пытанням арганізацыі харчавання, фізічнага развіцця, пазашкольнай занятасці дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Надалей у цэнтры ўвагі школ будзе знаходзіцца далейшае развіццё беларускіх нацыянальных традыцый. Не застанецца па-за ўвагай вырашэнне праблемы цяжкіх падлеткаў і прафілактыкі правапарушэнняў сярод вучняў.

Пра тое, што школа – гэта культурны цэнтр на вёсцы, гаварыла на нарадзе дырэктар ДУА “Тумілавіцкі ДССШ” Вольга Ковель. З праектам развіцця Сітцаўскай школы “Тэрыторыя NEXT” пазнаёміла прысутных намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Каляда. Пра падрыхтоўку і ўдзел у конкурсе “Настаўнік года-2014” ДУА “Парплішчанская СШ” расказала настаўніца гісторыі Наталля Крук. Падзялілася вопытам стварэння прадметна-развіваючага асяроддзя ў дашкольным выхаванні загадчыца Парплішчанскага яслі-садка Іна Шарох. Пра работу Цэнтра дзяцей і моладзі расказала загадчыца аддзела па асноўнай дзейнасці Юлія Стадольнік.

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук, які выступіў перад настаўніцтвам раёна, выказаў словы падзякі педагогам за іх нялёгкую, але вельмі патрэбную грамадству працу. Пажадаў педагогам таленавітых вучняў, удзячных бацькоў, творчага патэнцыялу, маральнага задавальнення і матэрыяльнага дабрабыту.
Пазітыўныя эмоцыі ўдзельнікі нарады атрымалі ад канцэрта, у якім прадэманстравалі свае таленты настаўнікі і вучні школ раёна.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота. В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *