Госавтоинспекция области совместно с УП «Белтехосмотр» и Транспортной инспекцией Минтранса с 20 по 30 октября проводят республиканскую декаду «Учебный автомобиль»

dtp_uchebnoe_avtoЗначная частка дарожна-транспартных здарэнняў у Рэспубліцы Беларусь здзяйсняецца маладымі вадзіцелямі са стажам кіравання аўтамабілем да двух гадоў. У Віцебску і вобласці за 9 месяцаў гэтага года адбылося 49 ДТЗ з удзелам такіх кіроўцаў, у якіх 14 чалавек загінулі і 42 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Таму, з мэтай прафілактыкі аварый з удзелам нявопытных вадзіцеляў, Дзяржаўтаінспекцыя вобласці сумесна з УП «Белтэхагляд» і Транспартнай інспекцыяй Мінтранса з 20 па 30 кастрычніка праводзяць рэспубліканскую дэкаду «Вучэбны аўтамабіль».

Асноўная задача гэтага маштабнага мерапрыемства – павышэнне якасці падрыхтоўкі вадзіцеляў аўташколамі. Такім чынам, падчас дэкады будзе ўзмоцнена прафілактычная праца з маладымі вадзіцелямі, а таксама праверана якасць выкладання тэорыі і практычнага кіравання аўтамабілем у аўташколах.

У ходзе рэалізацыі дадзенага мерапрыемства будуць праведзены рэйды па кантролі за выкананнем Правілаў дарожнага руху і своечасовасцю праходжання тэхнічнага агляду. Усе ўладальнікі і кіроўцы аўтатранспарту павінны дакладна ўсвядоміць, што своечасовае праходжанне дзяржтэхагляду – жыццёва важная неабходнасць. Выезд на тэхнічна няспраўным аўто пагражае сур’ёзнымі наступствамі, якія могуць прывесці да трагедыі. Варта адзначыць, што за несвоечасовае праходжанне дзяржтэхагляду прадугледжаны штраф да 3-х базавых велічынь. На сённяшні дзень гэтая сума даходзіць да 450 тысяч рублёў.

Несумненна, якасць падрыхтоўкі кандыдатаў у кіроўцы мае немалаважнае значэнне. Шмат у чым яно залежыць ад пастаноўкі навучальнага працэсу, дысцыпліны сярод майстроў вытворчага навучання кіраванню, забеспячэння бяспечнага ў эксплуатацыі вучэбнага транспарту.

Прынятыя меры падчас правядзення дэкады, несумненна, павінны павысіць адказнасць за падрыхтоўку кандыдатаў у кіроўцы, тым самым палепшыць дысцыпліну і бяспеку на дарогах не толькі роднага горада і вобласці, але і ўсёй рэспублікі.

В. ЧЭПІК,
інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС
аблвыканкама.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *