Докшицкая Госавтоинспекция напоминает

7682bcde0600daea6049441667ab4c0aУ сувязі з надыходам восені і ранніх прыцемкаў значна ўзрастае небяспека для чалавека, які знаходзіцца на дарозе. Лічбы статыстыкі падцвярджаюць, што большасць аварый здараецца менавіта ў цёмны час сутак. Цёмным восеньскім ранкам многія пешаходы, спяшаючыся на работу, пераходзяць вуліцу ў неналежным месцы. Такая ж сітуацыя назіраецца і пры вяртанні з работы. Разам з гэтым узрастае колькасць парушэнняў ПДР гэтай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху.

Паспешнасць і недысцыплінаванасць прыводзяць да аварый. Становішча пагаршае тое, што пешаход ці веласіпедыст, якога асвячае машына, што прыбліжаецца, цвёрда ўпэўнены, што яго добра бачыць вадзіцель. На самай справе гэта не так. Чалавек, які ідзе ў цемры па праезнай частцы, будзе бачны вадзіцелю толькі за 25-30 метраў. Такую адлегласць пры хуткасці 90 км/г аўтамабіль праходзіць за адну секунду. І гэта секунда не дае вадзіцелю шанцаў прыняць меры, каб прадухіліць наезд. Нават пры хуткасці 50 км/г прыпынкавы шлях аўтамабіля перавышае гэтую адлегласць.

На працягу года супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі вядзецца шырокамаштабная работа па папярэджанні наездаў на пешаходаў і тлумачэнні насельніцтву пра неабходнасць насіць святлоадбівальныя элементы. Зараз на тэрыторыі вобласці праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Стань прыкметным у цемнаце!” У гэты час супрацоўнікі ДАІ асаблівую увагу нададуць прадухіленню парушэнняў Правілаў дарожнага руху з боку пешаходаў і веласіпедыстаў. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, што праводзяцца, і не дапусціць ДТЗ на дарогах.

А. СТАШЭВІЧ,
начальнік АДАІ РАУС,
маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *