Два трактора — три механизатора, вот так посменно работают в Докшицком районе

IMG_6744Практычна ў дзве змены на ворыве глебы ўвосень працуюць сёлета механізатары КУП “Докшыцкі”. З планам уздыму зябліва справіліся толькі на чвэрць, але, калі ўлічыць той фактар, што летась і гэтага не было зроблена, то ўжо можна сказаць, што пэўныя зрухі ў рабоце ёсць. Новы кіраўнік прадпрыемства Аляксей Асаёнак упэўнены, што гэта дазволіць пасяўную правесці ў аптымальныя тэрміны, дружна і якасна.
КУП “Докшыцкі” мае нямала балоцістых, нізкіх земляў. Пачаць сеяць зерневыя нароўні, напрыклад, з “Бягомльскім” ці “АграБераснёўкай” нават у марах не можа. А каб не ўпусціць спрыяльны момант, выйдуць тут на ворную глебу чызелі ды культыватары і разам з іншымі прыступяць да адной з галоўнейшых палявых кампаній. Пакуль спрыяе надвор’е і ёсць салярка, рабочы працэс ідзе ў патрэбным рэжыме. На энерганасычаных трактарах у счэпе з сямікорпуснымі плугамі працуюць два Зявалічы – Сяргей і Аляксандр і Аляксандр Савіцкі. У памочніках – шэфы з меліярацыйнай сістэмы і газавай гаспадаркі. За дзень пераворваюць не адзін дзясятак зямлі, а могуць і больш. Чакаюць падтрымкі таксама з ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. З кіраўніцтвам таварыства аб выдзяленні тэхнікі з трактарыстам ужо ёсць дамоўленасць.
З Савіцкім мы сустрэліся непадалёк ад чыгуначнага палатна на полі за вёскай Янушэва.
– Вельмі хочыцца бачыць сваю зямлю багатай, – сціпла сказаў Аляксандр. – Быў жа час, калі збіралі важкі ўраджай збожжавых. Дык чаму нельга вярнуцца на тыя пазіцыі? Галоўнае – працаваць, старацца, – і поспех абавязкова прыйдзе. Я пасля школы пэўны час працаваў у гаспадарцы механізатарам, але ў нейкай ступені расчараваўся і пайшоў “шабашыць”. Праўда, хутка зразумеў, што да зямлі маю вялікае прыцягненне. Вясной зноў стаў аграрнікам. Даверылі магутны “Беларус”, працай забяспечаны пастаянна. А каб атрымаць добрую зарплату, трэба і папрацаваць добра. У нас з жонкай трое дзетак. Іх карміць, апранаць трэба, адпраўляць у школу. Ды, увогуле, нікому мы не патрэбны, як толькі сваёй зямельцы!
Кіраўнік прадпрыемства задаволены работай усіх механізатараў. Ён гатоў маліцца, каб пастаяла надвор’е і плугі лезлі ў зямлю. Яго рабочы дзень пачынаецца на мехдвары і, як інжынер па спецыяльнасці, ён абавязкова спыніцца ля тэхнікі, якая пойдзе на поле. Канечне, праблем у гаспадарцы хапае. Рамонт ці замена долатаў, лемехаў каштуе нятанна, а грошай не хапае. Але калі пашкадуеш іх сёння – заўтра страціш больш. Наперадзе падрыхтоўка насеннага матэрыялу. Страхавы фонд засыпаны, але зерне патрабуе сортаабнаўлення, сортазмены. Гэтым будуць займацца крыху пазней. Зяблевае ворыва, якім бы яно важным не было, не заменіць насенны матэрыял, а таму цяпер спраў у вяскоўцаў хоць адбаўляй.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Савіцкі.
Фота А. Варанковіча.

Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *