Люди, работающие в животноводстве, — говорит Реня Федоровна, — не должны быть равнодушными.

IMG_6761Сёлета аператары машыннага даення МТФ “Валодзькі” КУП “Докшыцкі” планавалі па выніках года выйсці па надоях малака больш чым на 4000-ы ўзровень. Здавалася, што гэта было рэальным. Напрыклад, цешылі пяршачкі, якія былі згуртаваны ў асобную групу і пры раздоі паказалі сябе па надоях на высокім узроўні. Ёсць высокаўдойныя каровы, якія даюць па 30 кілаграмаў малака ў дзень. Але адмоўна адлюстравалася прайшоўшая зімоўка: з-за недахопу збалансаванага корму жывёла выйшла на пашу аслабленая, яшчэ ў красавіку. І нават перыяд вялікага малака, хоць і даў “плюс” у надоях у параўнанні з адпаведным мінулагоднім узроўнем, не змог пакрыць адставанне і нагнаць упушчанае. Не прайшла бясследна і кадравая праблема. Пэўны час адсутнічаў тэхнік-асемянатар, а значыць, жывёла ці не пакрывалася, ці не выяўлялася ў ахвоце. Асабліва адчулася гэта на пяршачках. Для другой лактацыі яны прыйшлі з сэрвісным перыядам у 93 дні. Зараз іх сцёлы чакаюцца толькі ў 2015 годзе, а значыць, маладая і перспектыўная жывёла пакуль знаходзіцца ў запуску. Як гаворыць загадчыца фермы Рэня Таляронак, у лістападзе надой застанецца на мінулагоднім узроўні, а далей наўрад ці атрымаецца захаваць станоўчы баланс.
Рэканструкцыя МТФ “Валодзькі” пачалася даўно. Быў наведзены парадак у памяшканні, дзе ўтрымліваецца дойны статак. Дарэчы, тут налічваецца 191 карова. Пэўныя зрухі адбыліся ў павелічэнні вытворчасці малака. Калектыў нават выходзіў у лідары абласнога спаборніцтва. Але недахоп грашовых сродкаў стрымаў дальнейшую тэндэнцыю росту. І зараз у “Докшыцкім” вельмі спадзяюцца на завяршэнне будаўніцтва і пуск у дзеянне камп’ютарызаванай даільнай залы. Мяркуецца, што да пачатку наступнага стойлавага перыяду работа, якая вядзецца не адзін год, будзе завершана. Цялушкамі запоўніцца памяшканне. Станоўчыя вынікі будуць. Інакш і працаваць не трэба. Асноўныя сродкі, якія атрымлівае сельгаспрадпрыемства, паступаюць ад рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі.
А пакуль ініцыятыўная гаспадыня фермы, якая пасля таго, як дасягнула пенсійнага ўзросту, яшчэ 10 гадоў цягне “прывычны воз”, шукае далейшыя шляхі для выпраўлення становішча. Падменнай даяркай у маладым калектыве папрасіла папрацаваць былую работніцу фермы Зінаіду Кавалёнак. Гэтым рашэннем засталася вельмі задаволеная. Падменная прыходзіць на работу рана і свой рабочы дзень пачынае з навядзення парадку ў хлеве. Старанна доіць кароў, сочыць за станам іх здароўя.
– Людзі, якія працуюць у жывёлагадоўлі, – гаворыць Рэня Фёдараўна, – не павінны быць абыякавымі і раўнадушнымі.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: загадчыца МТФ “Валодзькі” Рэня Таляронак.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *