Молокопровод на пастбище — нововведение в Докшицком районе

«Постарайся от души – будут надои и привесы хороши» –  гэты заклік разам з іншымі трапнымі словамі з мэтай дасягнення станоўчых вынікаў у жывёлагадоўлі надрукаваны на аркушы паперы, які размешчаны пад парасонам, што стаіць на добраўпарадкаванай прыфермскай тэрыторыі.

МТФ “Бабцы” СГФ “Бягомльскі” – адна з лепшых у раёне па навядзенні парадку. А апантаны гэтай справай яе загадчык – Казімір Францавіч Шпэт (на здымку), які 17 гадоў узначальвае калектыў. Гаспадарлівы мужчына, як толькі прыйшоў з механізацыі ў жывёлагадоўлю, узяўся за навядзенне парадку ў хлявах і на прыфермскай тэрыторыі. Адказна падышоў да спраў у вытворчасці. Зараз ферма  “Бабцы” стала паказальнай у СГФ “Бягомльскі”. І не толькі ў пытаннях добраўпарадкавання.

Па-першае, на ферме працуе ўся дружная і вялікая сям’я Казіміра Шпэта. Калі дзеці былі падлеткамі, адразу пасля школы бегалі сюды, каб дапамагчы бацькам. Дзяўчынкі даілі кароў, хлопчыкі разносілі корм цяляткам. Разам падмяталі ў памяшканнях, каля іх. Зараз дачка з зяцем сталі сапраўднымі членамі працоўнага калектыву.

Па-другое, пад кіраўніцтвам цесця загарэўся жаданнем не толькі ўдасканаліць прыгажосць, але і аблегчыць працу аператараў машыннага даення зяць Казіміра Францавіча Віктар Мягчанка. Спачатку зварыў фантан, з якога журчаць чатыры струмені вады, што б’юцца ўверх. Зараз – малакаправод. На пашы, дзе знаходзіцца статак круглыя суткі, пад перасоўныя даільныя ўстаноўкі падключылі малакаправод. Сутачную норму, а гэта каля дзвюх тон малака, ужо не трэба пераносіць у руках бачкамі. Яно само цячэ ў ёмістасць.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *