И в учебе, и в работе усердные

СШ №2У сярэдзіне лістапада ў СШ №2 г.Докшыцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, дзе падводзіліся вынікі працоўнага семестра сярод старшакласнікаў. Уступнае слова трымаў дырэктар школы Іван Шкелка. Ён паведаміў, што падчас аперацыі “Ураджай” вучні, якія працавалі ў фермерскай гаспадарцы “Лайкпол-АГРА”, сабралі каля 120 тон бульбы, у тым ліку 5 тон для школьнай сталовай. Стараннасцю ў рабоце вызначыліся многія старшакласнікі, але была абрана тройка лідараў. Амаль 3,5 тысячы кілаграмаў бульбы сабраў Анатоль Яленскі, 2,9 тысячы кілаграмаў – Ігар Пятрухін. Толькі на 30 кілаграмаў ад яго адстаў Яўген Спічонак, які аказаўся на трэцім месцы.

Павіншаваць вучняў з працоўнымі дасягненнямі завітала на мерапрыемства першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук. Большасць удзельнікаў працоўнай акцыі – саюзная моладзь, а таму лепшых з лепшых чакалі сувеніры з сімволікай грамадскага аб’яднання. Першы сакратар выказала падзяку за тое, што моладзь можа не толькі добра вучыцца, але і добра працаваць.

Наталля НАВІЦКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Т. Гайчук віншуе актывістаў ГА “БРСМ”.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *