В ОАО “Торгуны” уборка кукурузы продолжается

Аператар зернесушыльнага комплекса Мікалай Аўтушка.

Аператар зернесушыльнага комплекса Мікалай Аўтушка.

У сельгаспрадпрыемствах раёна ўборка кукурузы ўжо завершана. Працягваецца яна толькі ў ААТ “Таргуны”, што тлумачыцца вялікімі плошчамі: так, у гаспадарцы для стварэння дастатковай кармавой базы пад царыцу палёў адведзена без малога тры тысячы гектараў, а гэта больш, чым ва ўсіх астатніх сельгасарганізацыях, разам узятых.
Сіласныя траншэі ў “Таргунах” ужо закладзены, зараз кукуруза ўбіраецца на зерне. На камбайнах са спецыяльнымі кукурузнымі жняяркамі шчыруюць механізатары Дзмітрый Слізень – лідар па намалоце, Уладзімір Сайковіч, Вячаслаў Гаўрыловіч, дапамагае ва ўборцы Аляксандр Суднік з ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”.
На ўсю моц працуе зернесушыльная ўстаноўка, дзе дапрацоўваюцца залацістыя горы кукурузнага зерня. Тут рупяцца кваліфікаваныя і вопытныя ў сваёй справе аператары Вадзім Грыгаровіч, Мікалай Аўтушка, Алег Хаміцэвіч, Андрэй Карніловіч.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *