Музыка свела их в Докшицах

IMG_90612014 год стаў годам нараджэння маладой сям’і Карповічаў. Ігар і Людміла – настаўнікі дзіцячай школы мастацтваў. Браслаўскі хлопец і бягомльская дзяўчына сустрэліся ў Докшыцах. Тут яны знайшлі сябе ў рабоце. Абое жыць не могуць без музыкі: агульнае захапленне, якое стала абраным шляхам у жыцці, перарасло ў найвышэйшае пачуццё на зямлі – каханне. Дарэчы, сёлета ў калектыве музычнай школы гэта не адзіная пара, якую звязала мастацтва.
– Для нас гэты год стаў адметным, у першую чаргу, стварэннем сям’і, – сказала Людміла. – Многія кажуць, што мужу і жонцы лепш не працаваць побач, але ў нас усё інакш: агульныя тэмы, захапленні – яны збліжаюць. Ведаючы асаблівасці нашага занятку (гэта і канцэрты, і работа ў выхадныя дні ці вечарам) у нас не ўзнікае залішніх пытанняў і крыўды.
– Замацаванне нашых адносінаў – гэта, канечне, самая галоўная падзея 2014 года, – падтрымаў гутарку Ігар. – А яшчэ я сёлета прыйшоў са службы ў арміі і паступіў у Віцебскі педагагічны ўніверсітэт імя Машэрава на спецыяльнасць “музычнае мастацтва”. Люда ў наступным годзе яго заканчвае. Дзякуючы яе парадам, сёлета і ў мяне атрымалася здзейсніць сваю мару аб вышэйшай адукацыі. Вельмі прыемна ўспомніць і ўдзел групы “Cotton buds”, кіраўніком якой я з’яўляюся, у абласным аглядзе-конкурсе вакальна-інструментальных ансамбляў. Мы атрымалі Дыплом 3-й ступені.
– Вельмі радуе, што наступны год аб’яўлены Годам моладзі. Будучыню будуе моладзь, а ёй патрэбна і падтрымка, і парады старэйшага пакалення. Спадзяёмся, што 2015 год дапаможа вырашыць пытанні, якія турбуюць сучасных юнакоў і дзяўчат. У нас ёсць любімая работа, у якой можна сябе рэалізаваць. А наша мара – пра ўласнае жыллё.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *