Спортсмены по дзюдо — во!

SAM_2204Адкрыты абласны турнір па барацьбе дзюдо, прысвечаны памяці майстра спорту СССР У.І. Гракава, прынёс нашым спартсменам з ДзЮСШ пераможныя месцы. Спаборніцтва праходзіла ў Віцебску 11-ты раз. Сёлета яно зноў было міжнародным, бо на мерапрыемства былі запрошаны каманды не толькі Віцебскай вобласці, але і Расіі. Асаблівасцю турніру гэтага года можна назваць тое, што ўсе суддзі ў свой час былі вучнямі знакамітага трэнера.

Сярод шматлікай колькасці юных дзюдаістаў нашы землякі годна прадставілі сваю трэнерскую школу. Вучань Докшыцкай СШ № 2 Уладзіслаў Варган у вагавай катэгорыі да 30 кг заваяваў другое месца. Віталій Красоўскі – вучань гэтай жа школы – у катэгорыі да 38 кг стаў трэцім. Пад пільным вокам спартыўнага настаўніка Алены Аліноўскай хлопцы заўсёды паказваюць нядрэнныя вынікі і не першы раз вяртаюцца са спаборніцтваў з медалямі і дыпломамі.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Віталій Красоўскі і Уладзіслаў Варган.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *