Лучшие футболисты в СШ№2 г. Докшицы (+фото)

bez-imeni-1У раённых спаборніцтвах па футболе на прызы РК ГА “БРСМ” удзельнічала шэсць каманд. Цёплае надвор’е спрыяла гарачай гульні ў гэты дзень. Юнакі з задавальненнем ганялі мяч на гарадскім стадыёне. Тым больш, што падтрымаць іх прыйшлі шматлікія заўзятары. Праз сінякі і ўдары за трэцяе месца ў фінале сышліся футбалісты Параф’янаўскай і Крулеўшчынскай СШ. Поспех усміхнуўся апошнім. За званне лідара спаборніцтва сустрэліся гульцы абедзвюх гарадскіх школ. Першае месца і кубак чэмпіёна атрымалі вучні СШ № 2 г. Докшыцы. Акрамя названых школ, у мерапрыемстве ўдзельнічалі Бягомльская і Сітцаўская СШ.

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *