Ученики Волколатской СШ Докшицкого района посетили столицу Беларуси

OLYMPUS DIGITAL CAMERAПытанне, як выхаваць годнае пакаленне, заўсёды было і застаецца адным з самых актуальных. Мяняецца час, людзі па-іншаму разумеюць тое, што адбываецца ў жыцці. Кожны з нас на свет з’яўляецца з растком любові да бліжняга, да таго месца, дзе нарадзіўся. Тое, ці будзе гэтае пачуццё развівацца далей, альбо загіне на карані, залежыць ад выхавання ў сям’і, школе, грамадстве. Кажуць, што вялікае пачынаецца з малога. Так і школы раёна вучаць сваіх навучэнцаў любові да беларускай зямлі, арганізоўваючы цікавыя экскурсіі па родным краі.

Вучні Валкалацкай СШ, якіх вы бачыце на здымку, нядаўна наведалі сталіцу Беларусі. Прачытаўшы шмат каментарыяў пра новы музей Вялікай Айчыннай вайны на старонках “Родных вытокаў”, калектыў школы вырашыў на свае вочы ўбачыць нацыянальны набытак. Тым больш, што дзеці добра зарабілі на нарыхтоўцы і здачы яблыкаў. Звярнуліся ў ФСК “Ураджай”, які аказвае паслугі па арганізацыі розных экскурсій. Вучні 6 – 11 класаў былі ўражаны веліччу музея.

– Дзеці моўчкі ўглядаліся ў экспанаты, — расказвае настаўніца біялогіі і геаграфіі Вольга Кушаль. — У многіх на вочы наварочваліся слёзы. У душы рабілася нешта неверагоднае: быццам сам трапляў у той страшны час…

Акрамя музея, дзеці наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі, а таксама мемарыяльны комплекс “Шунеўка”.

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *