В.П. Андрейченко посетил Бегомльскую вспомогательную школу-интернат

IMG_9387Акцыя “Нашы дзеці”, якая за апошнія 20 год перарасла ў нацыянальны дабрачынны марафон, завітала на гэтым тыдні да хлопчыкаў і дзяўчынак з Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната. Па традыцыі на навагодняе свята да іх прыехаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка. Віншаванні прагучалі для хлопчыкаў, дзяўчынак і педагогаў. Кілаграмы цукерак, спартыўны інвентар і плазменны тэлевізар – усё гэта прымалі дзеці і школа ад спікера беларускага парламента.
З падарункамі прыехала і кіраўніцтва раёна. Старшыня райвыканкама Алег Пінчук перадаў школе дыван і пыласос. Для гасцей выхаванцы школы-інтэрната падрыхтавалі сувеніры і музычнае тэатралізаванае прадстаўленне пра навагоднія прыгоды Калабка.

– У гэтай школе знаходзяцца дзеці, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю не па сваёй волі, – зазначыў падчас візіту Уладзімір Андрэйчанка. – Наша задача – зрабіць усё магчымае, каб дзеці не страцілі веру ў дабро, у людзей, каб у іх усё атрымалася ў жыцці. І галоўнае, каб яны адчувалі, што патрэбныя. Кожнае дзіця мае права на любоў, мае права быць шчаслівым і радасным. Клопат аб дзецях – адзін з важнейшых прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі, якую праводзіць Прэзідэнт, урад і парламент. Сёння прыемна адзначаць, што, пачынаючы з 2006 года, па ўсёй краіне на 60 % зменшылася колькасць бацькоў, якія пазбаўляюцца бацькоўскіх правоў. У апошнія гады змяншаецца і колькасць дапаможных школ-інтэрнатаў. Калі ў 2005 годзе іх налічвалася 178, то на сённяшні дзень – толькі 40 па ўсёй краіне. А ўсё дзякуючы таму, што вялікая ўвага надаецца ў краіне абароне дзяцінства і мацярынства. Пра гэта сведчыць указ Прэзідэнта, які быў прыняты ў апошні час, – падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.IMG_9300

Таццяна
ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *