Докшичанин Иван Будич создаёт красоту своими руками

113 прызёраў і пераможцаў раённага этапа рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах, 34 лепшыя спартсмены раёна, якія перамаглі ў абласных турнірах і спаборніцтвах, 68 пераможцаў абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў, аглядаў і выставаў – столькі дзяцей запрасіла да сябе навагодняя ёлка ў ККЗ “Іскра” напярэдадні Новага года.
– Падводзіць вынікі работы і віншаваць лепшых з лепшых – гэта добрая традыцыя, – распачала мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч. – Нашы дзеці добра папрацавалі і заваявалі дыпломы і ўзнагароды на вучэбных алімпіядах, спартыўных мерапрыемствах, у творчых конкурсах. І не трэба спрачацца, што найбольш галоўнае. Любы вынік з’яўляецца дзякуючы мэтанакіраванасці, веры ў перамогу, уседлівасці і стараннай сумеснай рабоце настаўніка, вучня і бацькоў.

IMG_7237З Іванам Будзічам (на здымку) чытачы раёнкі не раз знаёміліся на старонках “Родных вытокаў”. Юнак з “залатымі рукамі” і мастацкім густам неаднаразова станавіўся пераможцам творчых конкурсаў і выстаў. У мінулым годзе ён стаў навучэнцам Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. Цяпер яго незвычайнымі работамі захапляюцца не толькі наведвальнікі Цэнтра дзяцей і моладзі ў Докшыцах, дзе і па сённяшні дзень выстаўляюцца яго вырабы. Іван удасканальвае свае здольнасці ў спецыяльнай навучальнай установе і пасля яе заканчэння стане выканаўцам мастацка-афарміцельскіх работ і вытворцам мастацкіх вырабаў з лазы.

Юны мастак таксама быў запрошаны на навагоднюю ёлку, дзе падзяліўся сваім святочным настроем:

– Ад Новага года заўсёды чакаю цуда. І не важна, колькі табе гадоў: не толькі дзеці, але і дарослыя спадзяюцца, што ў новым годзе ўсё будзе лепш, што ўсе пажаданні збудуцца і дабро пераможа зло. Раней, калі вучыўся ў малодшых класах, абавязкова пісаў лісты Дзеду Марозу і хаваў іх пад ёлку. Цяпер і сам дару блізкім і родным падарункі, у асноўным, зробленыя сваімі рукамі. Так я перадаю часцінку цяпла сваёй душы. У новым годзе вельмі хачу паўдзельнічаць у рэспубліканскім этапе конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю”, для гэтага ёсць падстава – у вобласці я заняў трэцяе месца.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *