Представители различных общественных организаций Докшиц активно принимают участие в акции «Наши дети»

Па добрай традыцыі прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый актыўна прымаюць удзел у штогадовай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. З віншаваннямі і падарункамі яны наведваюцца ў прытулкі, дамы-інтэрнаты, бальніцы, дзе дораць дзецям радасць і ўсмешкі.

Навагоднія госці ў сям’і Кавальчук

Навагоднія госці ў сям’і Кавальчук

З вялікім мехам падарункаў да шматдзетнай сям’і Кавальчук у г.п. Бягомль накіраваліся старшыня Докшыцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алена Тулоўская, сакратар аб’яднання, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Гапанёнак і дырэктар ТЦСАН Марыя Курдзека.
Кавальчукі пераехалі ў наш раён з пасёлка Данское, што ў Данецкай вобласці. Сяргей ужо ўладкаваўся на працу ў лясгас, Людміла займаецца выхаваннем шасці дачушак і сына. Дзеткі былі вельмі здзіўленыя нечаканаму з’яўленню Дзеда Мароза і Снягуркі, аднак паўза разгубленасці цягнулася нядоўга. Праз некалькі хвілін яны ўжо актыўна вытрасалі на падлогу падарункі і цукеркі, затым чыталі вершы і вадзілі карагод.

Працягам добрых спраў для Дзеда Мароза і Снягуркі стала наведванне ў бальніцы дзетак, якім давялося праводзіць святочныя дні не ў сям’і, а на бальнічных ложках. Пасля віншавання маленькіх пацыентаў з навагоднімі святамі і пажадання ім хутчэйшага выздараўлення казачныя персанажы адправіліся ў радзільнае аддзяленне. Святочны настрой яны стварылі дзвюм мамам, якія напярэдадні Новага года атрымалі самы лепшы падарунак ад Бога – сваіх немаўлят.

У дзіцячым аддзяленні ЦРБ

У дзіцячым аддзяленні ЦРБ

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *