Анна Шилько работает бухгалтером в Волколатском лесничестве Докшицкого района

IMG_7766Будынак Валкалацкага лясніцтва, які знаходзіцца ў Станіслаўцах, звонку выглядае дыхтоўна і па-сучаснаму. Дарэчы і ўнутры канторы зроблены рамонт, цёпла, утульна, ні адзін куток не пакінуты без увагі. На сценах шмат стэндаў і плакатаў, якія напоўнены рознабаковай інфармацыяй па галіновай дзейнасці. І хоць гэта лясніцтва размешчана ў краі не надта лясістым, 22 чалавекі калектыву працуюць сумленна і адказна.

Шэсць гадоў стажу ў лясніцтве мае Ганна Шылько. Бухгалтар у лясніцтве – можна сказаць, спецыяліст шырокага профілю. Ён павінен умець рабіць многае.

Жанчына займаецца выпіскай лесапрадукцыі за наяўны разлік, вядзе разлікова-касавыя аперацыі, улік і спісанне таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, налічвае зарплату, адказвае за кадравую работу. За гэты час зарабіла рэпутацыю адказнага і прынцыповага спецыяліста, тактоўнага чалавека. Ганна Іосіфаўна мае за плячыма вопыт работы ў бухгалтэрыі былога мясцовага сельгаспрадпрыемства. Хтосьці працу з дакументамі лічыць вельмі нуднай работай, а Ганна Шылько кажа, што ёй гэта дакладнасць па душы. Канешне, напачатку бывала рознае: сядзела за паперамі да позняга і дадому цягнула паўнюткі пакет на выхадныя, каб усё давесці да толку. Але ўсё празаічна, і профільныя веды ў лясной гаспадарцы прыйшлі з вопытам.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *