Сотрудники Докшицкой охраны задержали автоворов

IMG_0640На інструктажы, перад тым як заступіць на дзяжурства, супрацоўнікі аддзела аховы Марат Сухарэвіч і Сяргей Батвінкоў ужо ў каторы раз атрымалі інфармацыю пра серыю крадзяжоў з аўтамабіляў у райцэнтры.

Калі час набліжаўся да поўначы, пры патруляванні вуліцы Палявога ў раёне кааператываў, яны прыкмецілі трох хлопцаў, якія спрабавалі скрасці антэну з аўтамабіля. Інфармацыя адразу ж была перададзена дзяжурнаму РАУС. Злачынцаў затрымалі па гарачых слядах. Імі аказаліся два жыхары Бягомля і адзін – Замасточча, якія, як потым высветлілася, не першы раз выходзілі на злачынны аўтапромысел. Усім ім крыху за дваццаць.

Дзякуючы кемлівасці і аператыўнасці супрацоўнікаў аховы аўтаўладальнікі пакуль могуць быць спакойнымі за свае транспартныя сродкі. Праўда, грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі, пакідаючы аўтамабілі на вуліцы, усё ж не трэба. Дарэмная спакуса – рэч непрадказальная.

А вось міліцыянер-вадзіцель групы затрымання раённага аддзела Дэпартамента аховы, прапаршчык Марат Сухарэвіч і міліцыянер-кінолаг групы затрымання, старшына Сяргей Батвінкоў (на здымку), якія больш за дзесяць гадоў нясуць службу ў ахове, за раскрыццё злачынства па гарачых слядах атрымаюць матэрыяльнае ўзнагароджанне.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *