В Бегомльском лесхозе молодым доверяют

IMG_0701Андрэй Заіка (на здымку) родам з Шаркаўшчыны. Пасля заканчэння Полацкага ляснога каледжа маладога спецыяліста накіравалі працаваць у Бягомльскі лясгас. Колькі часу хлопец быў майстрам у Валкалацкім лясніцтве. З восені 2011 года нягледзячы на даволі малады ўзрост яму даверана вельмі адказная пасада – ляснічага Параф’янаўскага лясніцтва. Дырэкцыя лясгаса разгледзела ў ім патэнцыял кіраўніка. Андрэй разумее ўсю адказнасць, якая на яго ўскладзена, а таму стараецца апраўдаць спадзяванні калектыву. Напачатку існаваў у работнікаў недавер да маладога ляснічага, але нічога не мацуе лепш аўтарытэт, як сумесная штодзённая праца. І хаця ў нашага героя даволі мяккі характар, справа ў яго пайшла. Што тычыцца калектыву лясніцтва, то гэта не толькі мясцовыя жыхары, але і работнікі з райцэнтра. Кожны дзень да месца працы для іх арганізаваны падвоз з Докшыц. Малады ляснічы з сям’ёй таксама жыве ў райцэнтры. Яму падабаецца і наш раён, і работа. Што тычыцца планаў на будучыню, то яны рэальныя: займець уласнае жыллё, а таксама атрымаць вышэйшую адукацыю па прафесіі.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *