В Докшицах поймали большую щуку

IMG_8488Васіль Зялёнка з Докшыц – заўзяты рыбак. Яго захапленне даўно стала сямейным – дачка Каця і ўнучка Ксюша не адстаюць ад бацькі і дзеда. Малой няма яшчэ і трох гадоў, але яна заўсёды з радасцю чакае моманту, калі яе паклічуць з сабой за “залатой рыбкай”. Сёлета сям’я Зялёнкаў ганарыцца добрым уловам шчупака. Адзін са свежанькіх трафеяў, які вы бачыце на нашым здымку ў руках рыбака Васіля, важыў ажно 11 кілаграмаў і меў даўжыню трошкі больш за метр.

Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *