«Докшицырайгаз» является одним из лучших коллективов района

IMG_2113РВУ “Докшыцырайгаз”, якое ўзначальвае В.В. Няспляк, з’яўляецца адным з лепшых калектываў у раёне. Вынікі работы 2014 года яшчэ раз пацвердзілі гэта. На раённым злёце перадавікоў народнай гаспадаркі дэлегацыя райгаза была адной з самых шматлікіх.

Пасля заканчэння свята мы сфатаграфавалі тых, хто сёлета падымаўся на сцэну па сваю порцыю славы. Сярод іх намеснік галоўнага інжынера І.Я. Міхалко, чыё прозвішча занесена на раённую Дошку гонару, пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва па здабычы торфу сярод машыністаў экскаватараў С.В. Рыбакоў і В.С. Машніч, “Чалавек года газавай гаспадаркі Віцебшчыны” М.М. Кухта.

Калектыў, які стаў летась лаўрэатам абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, заняў 3-е месца ў абласным аглядзе-конкурсе стану вытворчых баз, багаты не толькі на добрых працаўнікоў, але і на творчых, таленавітых, спартыўных людзей, такіх, як пераможца абласнога конкурсу па бісерапляценні В.А. Барздыка, вядомая спартсменка В.М. Гадулевіч. Па выніках работы ў галіне фізічнай культуры і спорту РВУ “Докшыцырайгаз” узнагароджаны Дыпломам раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *