В Докшицах состоялся юбилейный вечер-чествование работников филиала «ДРСУ № 180» по случаю 50-летия

IMG_8057

У мінулую пятніцу ў кінаканцэртнай зале “Іскра” адбыўся юбілейны вечар-ушанаванне работнікаў філіяла “Докшыцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 180” з нагоды 50-годдзя ўтварэння арганізацыі. Пра вытворчы працоўны шлях арганізацыі расказаў відэафільм “Дарога, даўжынёй у паўвека”.

– Работа дарожніка вельмі важная і патрэбная краіне, – сказаў у прывітальным слове намеснік генеральнага дырэктара КУП “Віцебскаблдарбуд” Генадзь Глінскі, – вашымі рукамі будуюцца аўтастрады і гарадскія вуліцы, масты і віядукі. Добраўпарадкаваныя сучасныя дарогі – гэта жыццё, гэта адзін з паказчыкаў дабрабыту краіны.
Ён павіншаваў віноўнікаў урачыстасці са святам і за шматгадовую, добрасумленную працу ўручыў Граматы КУП “Віцебскаблдарбуд” старшаму майстру В.М. Барздыку, інжынеру Т.М. Каляга (на здымку), інжынеру В.М. Курнушка, Удзячнасць – вадзіцелю пагрузчыка А.І. Казачонку.
Ганаровымі граматамі філіяла “Докшыцкае ДРБУ № 180” былі ўзнагароджаны дарожны майстар А.А. Шэка, дарожныя рабочыя П.Я. Альхімёнак, І.В. Тамашэвіч, трактарысты А.Э. Малежык, А.А. Андрыеўскі, вадзіцелі пагрузчыка С.А. Дорц, У.А. Козел, рабочая Л.В. Канаплёва. Іх уручыў начальнік упраўлення У.А. Місачэнка.

На свяце прысутнічалі ветэраны дарожнай службы. Сярод іх былы начальнік арганізацыі А.В. Рамейка, галоўны механік А.Я. Ставер, зваршчык Д.Г. Цюцюннік, рабочы В.Ф. Сіўцэвіч і іншыя. У знак падзякі за шматгадовую працу ўсе атрымалі кветкі і падарункі.
З віншаваннямі да юбіляраў прыехалі калегі з Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага, Міёрскага раёнаў. Яны прывезлі віншаванні і падарункі.
Прывітальнае слова з нагоды юбілею дарожнікі атрымалі ад дырэктара ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Віктара Гануса, начальніка аддзела капітальнага будаўніцтва і архітэктуры райвыканкама І.М. Жалейкі, дырэктараў ПМК-52 – А.М. Трахініна, ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” – М.В. Васюковіча, хлебазавода – А.Ф. Байкова, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” – Д.С. Калягі.
Музычныя віншаванні юбілярам падарылі Андрэй Воранаў, Андрэй Чабан, Таццяна Сапажэнка, Вольга Маслоўская, народныя ансамблі “Раніца”, “Вярба”, харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз”.
Як і прынята на юбілейнай урачыстасці, апошнім яе акордам стаў вялікі юбілейны торт з 50 свечкамі. Патушыць іх на сцэну запрасілі Уладзіміра Місачэнку, Аляксандра Рамейку, галоўнага бухгалтара Алу Рачыцкую і старшыню прафкама Мікалая Сіўко.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *