«Бегомльский лесхоз» напоминает

Сельскагаспадарчыя палы забаронены

З надыходам вясны паўсюль уздоўж аўтамабільных і чыгуначных дарог, на лугах, узлесках дапускаецца спальванне сухой мінулагодняй травы. На палях разводзіцца вогнішча і спальваецца ржышча, скірды з саломай, смецце. Усё гэта часта прыводзіць да ўзнікнення пажараў у лясах і на тарфяніках.
У сувязі з набліжэннем пажаранебяспечнага перыяду ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” нагадвае, што сельскагаспадарчыя палы і выпальванне сухой расліннасці на тэрыторыі рэспублікі забаронены.
Згодна з артыкулам 98 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове навакольнага асяроддзя”, такое выпальванне, альбо непрыняцце мер па яго ліквідацыі – гэта правапарушэнне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Згодна з артыкулам 15.57 КоАП за гэта можна атрымаць штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. За забруджванне лесу і кустарнікаў прадугледжаны штрафы ў памеры да дваццаці базавых велічынь.

А. КУЗЬМІН,
інжынер па ахове
лесу ДЛГУ “Бягомльскі
лясгас”.

Трын-трывога!

IMG_0567Першы месяц вясны для грамадзянкі з вёскі Капцюгі Бярэзінскага сельсавета быў не самым удалым, калі не сказаць азмрочаным. Неаднаразова ў сродках масавай інфармацыі гаварылася пра тое, што спальваць сухую расліннасць, разводзіць кастры, асабліва ў перыяд вясенніх палаў, катэгарычна забараняецца. Аднак жанчына, нягледзячы на забарону, прынялася спальваць смецце на сваім прысядзібным участку. Месца развядзення кастра яна не агарадзіла, як гэта патрабуецца, мінералізаванай паласой. Пад рукамі ў яе не было нават звычайных сродкаў пажаратушэння. Пры ветраным надвор’і агонь пачаў хутка распаўсюджвацца, і ў выніку адбылося ўзгаранне сухой травы на плошчы 50 гектараў, што стала пагрозай для суседніх дамоў і гаспадарчых пабудоў. Тушыць узгаранне кінуліся месцічы, пасля далучыліся супрацоўнікі МНС і работнікі ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” (на здымку). Жанчыне, па чыёй віне гэта здарылася, прыйшлося адказваць па законе. Яна была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці і заплаціла штраф у памеры 5 базавых велічынь.
У чарговы раз раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што забараняецца разводзіць кастры і спальваць смецце. За невыкананне правіл вінаватыя асобы будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь. А калі ўзнікне пажар – да 50 базавых.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *